Для себя и имиджа района. Работники ОАО «Ильюшинский» вышли на уборку территории Барковщинских криниц

Благоустройство

Вясной у краіне актывізуюцца шматлікія мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі. 9 красавіка, напрыклад, больш 30 населеных пунктаў Беларусі далучыліся да акцыі па ўборцы несанкцыянаваных звалак адходаў “Зробім-­2016”, якая стала своеасаблівым стартам вялікай працы па добраўпарадкаванні. У нашым раёне гэтай тэме таксама надаецца вялікае значэнне, а мерапрыемствы па навядзенні парадку вядуцца на працягу года.

Нягледзячы на слотнае надвор’е субота ў “ААТ “Ільюшынскі” была сапраўды “гарачай”. У выхадны дзень працавалі не толькі на палях і жывёлагадоўчых аб’ектах – прадстаўнікі адміністрацыі і спецыялісты выйшлі на ўборку тэрыторыі Баркоўшчынскіх крыніц. Для гэтага працаўнікі “Ільюшынскага” не чакалі аб’яўлення раённага, абласнога або рэспубліканскага суботніка, бо, па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Анатольевіча Халімоненкі, падчас іх правядзення ў вялікай гаспадарцы справа таксама знойдзецца для кожнага. Навесці ж парадак на крыніцах неабходна – месца адпачынку знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да цэнтральнай сядзібы гаспадаркі, з’яўляецца адным з улюбёных для мясцовых жыхароў. З наступленнем жа курортнага сезона ў разы ўзрастае колькасць наведвальнікаў Баркоўшчынскіх крыніц, у тым ліку і з­за межаў раёна. “Па стане такіх знакавых аб’ектаў у гасцей складваецца ўражанне і пра наш рэгіён у цэлым, – упэўнены намеснік дырэктара ААТ “Ільюшынскі” па ідэалагічнай рабоце Андрэй Мікалаевіч Тарасевіч. – Такім чынам, належны санітарны стан крыніц – гэта станоўчы імідж Ушаччыны, яе прывабны твар для турыстаў і гасцей раёна”.

Аб’ект работнікі гаспадаркі ўжо лічаць сваім, бо яшчэ ў мінулым годзе займаліся ўборкай прылягаючай тэрыторыі, берагавой лініі возера. Мяркуецца і ўстаноўка тут новых альтанак, а металічны шлагбаум, які будзе перашкаджаць заезду да берага Баркоўшчыны, ужо змайстравалі, засталося толькі пафарбаваць.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *