Вакансии в Ушачском районе в июне

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі сектара занятасці і сацыяльнай абароны, на 8 чэрвеня свабодныя працоўныя месцы былі ў 12 арганізацыях раёна. Так, лясгас прапаноўваў вакансіі галоўнага інжынера, пчаляра, майстра лесу (Плінскае і Глыбачанскае лясніцтвы), ляснічага (Глыбачанскае), трактарыста на трылёўцы лесу (Ушацкае); раённы цэнтр культуры і народнай творчасці – дзве пасады ў аграгарадку Ільюшына: дырэктара Дома культуры (клуба), мастацкага кіраўніка клубнай установы; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера-праграміста (для работы ва Ушацкай школе), інжынераў-электронікаў (гаспадарчая група аддзела і Арэхаўская школа), педагога сацыяльнага (СПЦ Ушачы), педагога-арганізатара, педагога-псіхолага (Плінская школа), юрысконсульта, падсобнага рабочага для арганізацыі другаснай занятасці школьнікаў; УП “Санаторый “Лясныя азёры” – медыцынскай сястры; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны; ПП “КВАТ” – зборшчыка вырабаў з тугаплаўкіх металаў; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача-гінеколага, ветэрынарнага фельчара; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, жывёлавода, загадчыка жывёлагадоўчага комплексу (агр. Ільюшына); “Агра-Селішча” – галоўнага агранома, галоўнага эканаміста, галоўнага інжынера, інжынера па ахове працы, электрагазазваршчыка; КУСГП “Глыбачаны” – галоўнага агранома і агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, галоўнага энергетыка, юрыста; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага эканаміста; “Арэхаўна” – аператара машыннага даення, трактарыста, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, вадзіцеля аўтамабіля. Заработная плата на названыя пасады складае ад 2,3 да 6,5 мільёна рублёў.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 2-78-57, 2-73-51.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *