Количество первичных профсоюзных организаций на Ушаччине увеличивается

В общественных организациях

Рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу абмеркавалі на ІV Пленуме савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У ім прынялі ўдзел звыш 300 прафсаюзных актывістаў, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны і галіны народнай гаспадаркі.

“Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку з’яўляецца вельмі важным дакументам для прафсаюзаў, паколькі закранае літаральна ўсе пытанні, якія знаходзяцца ў нас на павестцы дня, – зазначыў прафсаюзны лідар Міхаіл Арда. – Вельмі важным з’яўляецца тое, што яна накіравана на мадэрнізацыю і больш эфектыўную работу прадпрыемстваў. Бо калі яны будуць працаваць устойліва, эфектыўна, значыць будзе годная заработная плата і будзе павышацца дабрабыт людзей. Гэта тое, за што заўсёды выступалі прафсаюзы”.

У ходзе работы пленума было прааналізавана выкананне рашэнняў VІІ з’езда ФПБ, у прыватнасці прававой і сацыяльнай абароны працоўных, калектыўна-дагаварной работы, cтварэння новых прафсаюзных арганізацый. Дарэчы, сёлета ў Беларусі створана ўжо каля тысячы прафсаюзных пярвічак, большая частка з іх – на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. У нашым раёне за гэты час з’явілася тры пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі – ПУП “ Ніксілбуд”, ААТ “ Ушачы”, ПУП “Ляснеўшчына”.

І наша задача, каб абавязкова ў пярвічцы з’явіўся і калектыўны дагавор з замацаванымі рэальнымі нормамі, якія б павышалі ўзровень абароны працоўных.

Таксама важным накірункам дзейнасці прафсаюзаў з’яўляецца ахова працы. За гэты год па рэспубліцы былі адноўлены на работу 80 незаконна звольненых працоўных, вернута больш 55 мільярдаў незаконна ўтрыманых сродкаў. У раёне падчас работы  рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ было выяўлена 80 парушэнняў. Мы заўсёды адкрыты для таго, каб дапамагчы, вырашыць спрэчнае пытанне, і калі яны ёсць, звяртайцеся як да сваіх прафсаюзных лідараў, так і да нас.

М.БУХАЛКА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *