Правила оптимального рациона

Здравоохранение

У працэсе жыццядзейнасці чалавек пастаянна працуе – нават калі спакойна ляжыць на любімай канапе! А ўсё таму, што ў гэты час скарачаецца яго сэрца, адбываюцца дыхальныя рухі і абмен рэчываў, будуюцца і аднаўляюцца клеткі, тканкі цела. І для ўсяго гэтага нашаму арганізму патрэбны будаўнічы матэрыял, які можна атрымаць у выніку правільнага харчавання. Што яно сабой уяўляе? Па-­сутнасці, гэта выкананне шасці асноўных правілаў. Пра іх і пагаворым.

Правіла першае: рацыён павінен быць максімальна разнастайным.

Няма ніводнага прадукта, які мог бы забяспечыць патрэбу арганізма ва ўсіх пажыўных рэчывах. Таму для паўнацэннага харчавання чалавеку патрэбны розныя прадукты.

Правіла другое: аснову рацыёну павінны фарміраваць хлеб, вырабы і стравы з круп, бульбы.

Гэтыя прадукты, багатыя бялкамі і вугляводамі, павінны забяспечваць больш паловы сутачнай патрэбы ў энергіі. Акрамя таго, яны з’яўляюцца важнай крыніцай расліннага бялку, вітамінаў (асабліва групы В), мінералаў (калій, кальцый, магній) і харчовых валокнаў, неабходных для стрававання.

Правіла трэцяе: агародніну (дадаткова да бульбы) і садавіну неабходна ўключаць у рацыён некалькі разоў на працягу дня і ў колькасці не меней 400 грамаў у суткі.

Валодаючы невысокай каларыйнасцю, агародніна і садавіна з’яўляюцца незаменнай крыніцай вітамінаў, мінералаў, лёгка засваяльных вугляводаў, амінакіслот і іншых біялагічна актыўных рэчываў, неабходных клеткам.

Правіла чацвёртае: у штодзённы рацыён варта ўключаць малочныя прадукты, лепш – з нізкім утрыманнем тлушчу.

Яны ўтрымліваюць пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы, з’яўляюцца важнай крыніцай незаменных амінакіслот, мінералаў і, асабліва, кальцыю. Пры гэтым у параўнанні з іншымі прадуктамі кальцый у малацэ знаходзіцца ў лёгка засваяльнай форме. Малочныя прадукты вельмі патрэбныя дзецям, падлеткам, а таксама цяжарным і кормячым жанчынам. Пажылым людзям лепш ужываць нятлустыя малочнакіслыя прадукты: кефір, тварог, смятану, ёгурт.

Правіла пятае: з мясных прадуктаў перавагу варта аддаваць нятлустаму мясу і птушцы.

Гэта важная крыніца бялкоў і тлушчаў. Аднак у жывёльных тлушчах шмат халестэрыну, таму празмернае іх спажыванне павялічвае рызыку развіцця атэрасклерозу, ішэмічнай хваробы сэрца.

Правіла шостае: цукар, соль і алкаголь – “няпрошаныя” госці.

Цукар – крыніца энергіі. Аднак гэты прадукт стымулюе назапашванне тлушчаў у клетках і тканках арганізма, патрабуе шмат інсуліну для расшчаплення і спрыяе развіццю атэрасклерозу ў пажылых людзей. Салодкія прадукты не з’яўляюцца неабходнымі для нашага рацыёну.

Соль – крыніца натрыю, вельмі неабходнага арганізму. За суткі з мачой выводзіцца 3­6 г. натрыю і пакрыць гэтыя страты можна толькі за кошт харчовага паступлення. 1 чайная лыжка паваранай солі за суткі не перашкодзіць, а вось ад большай яе колькасці лепш адмовіцца.

Алкаголь не забяспечвае арганізм пажыўнымі рэчывамі, бо іх не ўтрымлівае, і ў той жа час з’яўляецца надзвычай каларыйным прадуктам. Як любое іншае фармакалагічна актыўнае рэчыва, спіртное ўзаемадзейнічае з арганізмам, змяняючы працэсы стрававання, абмену рэчываў, уздзейнічаючы на мозг, печань, сэрца і іншыя органы і сістэмы. Хранічнае спажыванне высокіх доз алкаголю выклікае дэфіцыт вітамінаў, мінеральных рэчываў, прыводзіць да развіцця захворванняў.

У заключэнне хочацца дадаць, што чалавек мае патрэбу ў вадзе і пяці групах пажыўных рэчываў. Так, за дзень рэкамендуецца спажываць у сярэднім: вады – 2,5 л., бялкоў – 80­100 г., тлушчаў – 80­100, вугляводаў – 400­500, вітамінаў – каля 0,2, мінеральных соляў – 20 г. (у тым ліку 10 г. паваранай солі). Недахоп гэтых рэчываў у ежы ці няправільныя іх суадносіны могуць прывесці да захворванняў.

В.НАРЫВОНЧЫК, урач­-тэрапеўт Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *