Руководитель района, представители отдела образования, спорта и туризма накануне 1 сентября по традиции вручили подарки воспитанникам детского социального приюта

Общество

Увагі многа не бывае!

Гэтыя словы неаднаразова гучалі падчас нядаўняй сустрэчы кіраўніка раёна, прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны з выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулка гарпасёлка. І ў пацвярджэнне гэтаму напярэдадні новага навучальнага года госці ўстановы шчодра дарылі хлопчыкам і дзяўчынкам цёплыя словы і, канечне, падарункі.

Старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч выказаў пажаданне, каб усе дзеці ў хуткім часе вярнуліся дадому, дзе яны будуць сагрэты бацькоўскім цяплом і сапраўдным сямейным шчасцем. Дзяржава ж у сваю чаргу зробіць усё магчымае, каб гэта стала рэальным.

Усе трое дзетак, што знаходзіліся ў прытулку ў дзень сустрэчы, – школьнага ўзросту. Таму ім, несумненна, будуць дарэчы наборы канцылярскіх прыналежнасцей, якія ўручыла ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” старшыня названага грамадскага аб’яднання Іна Фёдараўна Сыроўчанка. Не давядзецца выхаванцам прытулка сумаваць і ў вольны ад вучобы час: гульнявы пакой установы папоўніўся новым спартыўным інвентаром і разнастайнымі цацкамі.

Гэта, канечне, сумна, калі такі адказны момант жыцця, як Дзень ведаў, малыя сустракаюць не побач з бацькамі. Аднак добра, што яны не застаюцца без належнай увагі. Як, дарэчы, і дзеці, што выхоўваюцца ў доме сямейнага тыпу ў Арэхаўне. Падарункі гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам таксама рыхтаваліся згодна ўзросту і інтарэсаў.

– Няхай будуць толькі добрымі адзнакі ў дзённіках, – жадаў кіраўнік раёна малышам і падлеткам. – Расціце здаровымі і паслухмянымі, ­рухайцеся да пастаўленых мэт і абавязкова працуйце над сабой!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *