Перцы по полкиллограмма и арбузы из семечек выросли на участке Людмилы Северин. Наш конкурс «Чудо на грядке» продолжается

Общество

Людміла Раманаўна Севярын нямала часу ўдзяляе рабоце на сваім прысядзібным участку, за клопат і добры догляд агароднінныя культуры штогод дзякуюць багатым ураджаем. Сёлета, як заўсёды, садзіла перцы, якія выраслі сапраўднымі багатырамі. Вага асобных экземпляраў сорту “Каліфарнійскі цуд” даходзіла да 570 грамаў! Парадавалі сваімі памерамі і плады такіх сартоў, як “Гігант”, “Шакаладны прынц”. Клапатлівая гаспадыня нарыхтоўвае перцы па самых розных рэцэптах. Напрыклад, вельмі любяць у сям’і марынаваныя: на тры кілаграмы ачышчаных перцаў рыхтуецца марынад: 2 літры вады, 1,5 стакана алею, 1,5 стакана цукру, дзве галоўкі часнаку, 200 мілілітраў воцату, 2 сталовыя лыжкі з верхам солі. Перац часткамі трэба апускаць у гарачую ваду на 35 хвілін і затым класці іх у стэрылізаваныя слоікі. Потым заліць перцы прыгатаваным марынадам і закатаць.

Урадзілі ў гэтым сезоне ў Людмілы Раманаўны і кавуны. Гэта ўжо не дзіва – скажаце вы. Так, але ўнікальнасць іх у тым, што выраслі не з купленага спецыяльнага насення, прыстасаванага да нашага клімату, а са звычайнай семечкі купленага кавуна.

– Набылі неяк летась кавун, ён аказаўся салодкім і смачным. Некалькі семечак пакінулі і ў гэтым сезоне пасадзілі. І вось ужо плод на стале. Дарэчы, кавуны заўсёды саджу ў закрытым грунце, бо часта зза няўстойлівага надвор’я гэтай культуры не хапае цяпла, – расказвае жанчына.

Як сцвярджае Людміла Раманаўна, нядрэнны ўраджай у многім залежыць ад умеранага паліву, а таксама падкормкі. Для гэтага, напрыклад, гаспадыня выкарыстоўвае не купленыя прэпараты, а спецыяльную сумесь: вядро любога перагною і вядро травы заліваецца вадой і настойваецца 34 дні. Такая падкормка падыходзіць для ўсіх агароднінных культур.

А што дзіўнага вырасла сёлета на вашых градках? Дзяліцеся з намі сваімі дасягненнямі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *