Сделано немало добрых дел. 21 сентября — Международный День мира

В общественных организациях

Штогод 21 верасня па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Міжнародны дзень міру. Гэтае свята было зацверджана ў 1981 го­дзе. Спачатку яго дата была “плаваючай” – трэці аўторак верасня, пазней яе замацавалі за канкрэтным днём.

Фонду міру – 55

За гады сваёй дзейнасці грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру” стала адной з самых масавых і ўплывовых грамадскіх арганізацый, сваімі міратворчымі і дабрачыннымі акцыямі набыло вялікі аўтарытэт як у краіне, так і за мяжой. Сёлетні год для яго асаблівы – “Беларускі фонд міру” адзначае 55­годдзе з дня свайго заснавання. Мерапрыемства з гэтай нагоды на Ушаччыне пройдзе ў лістападзе.

“Прарыў” – справа гонару

На рахунку раённай арганізацыі нямала добрых спраў. Ужо не адзін год яна займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Не раз мы расказвалі аб дзейнасці фонду па выяўленні і ўвекавечанні імён герояў вайны, якія загінулі, але былі невядомы да цяперашняга часу. Сёлета ж галоўнай і асноўнай тэмай стала рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Прыняць удзел у гэтай вельмі важнай справе і ўнесці свой пасільны ўклад стала справай гонару для кожнага ўшачаніна. Насельніцтва, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна выдатна ведалі, куды пойдуць сабраныя фондам сродкі, а таму прымалі актыўны ўдзел. Усяго раённай арганізацыяй на мерапрыемствы, звязаныя з рэканструкцыяй, было пералічана больш за 20 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Значны ўклад, дастойны прыклад

Фонд міру створаны народам і служыць народу. Без падтрымкі насельніцтва, у тым ліку грашыма, немагчыма было б ажыццявіць столькі добрых спраў. Паказалі дастойны прыклад і ўнеслі ў фонд міру значныя сумы кіраўнік раёна В.В.Родзіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка, намеснікі старшыні, начальнікі і спецыялісты аддзелаў райвыканкама.

Актыўны ўдзел у зборы сродкаў прынялі савет ветэранаў, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, ветэраны працы. У ліку тых, хто ўнёс найбольшы ўклад, Л.М.Шарыпенка, У.М.Малаткавец, У.І.Мамаеў, Л.Р.Карабань, І.Я.Урбан. Сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый – начальнік ДРБУ­105 А.І.Коцур, загадчык цэнтральнай аптэкі І.М.Жынь, галоўны рэдактар газеты “Патрыёт” В.В.Караленка, дырэктары Арэхаўскай, Плінскай і Кубліцкай школ Л.А.Булаўка, К.Ф.Касцюковіч, М.В.Ярмош.

Удзячнасць за дапамогу

– Калі нам дапамагаюць, то і мы з усёй шчырасцю праяўляем сваю ўдзячнасць добрымі справамі! – адзначае старшыня раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Таццяна Міхайлаўна Малак.

Вось і канкрэтныя прыклады. Сёлета райспажыўтаварыства сабрала больш за 13 мільёнаў рублёў. Важкі ўклад кааператараў у міратворчы рух быў адзначаны Падзякай абласной арганізацыі і спонсарскай дапамогай у памеры двух мільёнаў рублёў да святкавання 100­гадовага юбілею арганізацыі. У гэтым годзе актыўнасць праявілі і медыкі, а таму да прафесійнага свята таксама атрымалі Падзяку і спонсарскую дапамогу на такую ж суму. За гэтыя сродкі было набыта 7 танометраў. Немалы ўклад у міратворчы рух уносіць і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якому ў мінулым годзе і сёлета таксама аказвалася спонсарская дапамога ў памеры 4 мільёнаў рублёў і 25 базавых велічынь адпаведна.

Планы на будучае

– У планах і надалей рабіць карысныя справы, – расказвае Т.М.Малак. – Існуе добрая традыцыя ўшаноўваць малышоў, якія нараджаюцца 21 верасня. Маленькія беларусы, якія з’явіліся на свет у гэты дзень, атрымліваюць статус “Дзіця міру”. Так, напрыклад, за шэсць гадоў існавання названай акцыі ганаровае пасведчанне атрымалі больш за 170 дзяцей Віцебшчыны. Спадзяюся, што сёння на свет з’явіцца маленькі ўшачанін, які папоўніць спіс шчаслівых дзяцей міру. У гэты святочны дзень хацелася б пажадаць усім шчасця, поспехаў і мірнага неба над галавой. Нам завешчана берагчы мір, а дзеля гэтага трэба працаваць штодня. Думаецца, што сваёй дабрачыннасцю наша аб’яднанне зможа паспрыяць тым, каму патрэбна дапамога, і ўмацаваць мір, які пануе зараз у Беларусі.

Задаць свае пытанні старшыні раённай арганізацыі фонду міру Таццяне Міхайлаўне Малак, выказаць прапановы, ідэі па дзейнасці і развіцці аб’яднання вы можаце падчас “прамой лініі”, прымеркаванай да тыдня міру. Тэлефануйце ў чацвер, 22 верасня,  з 10 да 11 гадзін па нумары 2­78­35.

На ўроку міру

У верасні ва Ушацкай дзіцячай бібліятэцы сабраліся вучні 8 “В” і 9 “В” класаў Ушацкай сярэдняй школы. Тэма міру праходзіла чырвонай ніткай праз усе мерапрыемствы: дзеці чыталі вершы пра мір, расказвалі пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага пасёлка.

Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Таццяна Міхайлаўна Малак пашырыла ўяўленне вучняў аб міры як аб абсалютнай каштоўнасці. Расказала аб дзейнасці фонду па выяўленні і ўвекавечанні імён герояў вайны, якія аддалі жыцці за Перамогу, але былі невядомы да цяперашняга часу.

У канцы мерапрыемства кожнаму вучню было прапанавана напісаць свой зварот да чалавецтва на крылах белага голуба – сімвала міру, выразанага з паперы, і прымацаваць на наш зямны шар (глобус).

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *