По доброй традиции жители отделения круглосуточного пребывания для пожилых людей и инвалидов получили новогодние подарки от депутатского корпуса, «Белой Руси» и Ушачского райпо

В общественных организациях

“А ці прыедзе да нас Дзед Мароз?” – напярэдадні Новага года гэтае пытанне не раз задавалі работнікам аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у аграгарадку Вяркуды яго пастаяльцы. Гэтыя дарослыя ў пераднавагоднія і калядныя дні чакалі цудаў не менш за дзяцей і шчыра радаваліся клопату аб іх. Па добрай традыцыі з надыходзячымі святамі жыхароў аддзялення віншавалі шматлікія госці, сярод якіх члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, народныя абраннікі. Цёплымі словамі вітала прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка. Яна адзначыла, што дзякуючы прадуманай сацыяльнай палітыцы ў нашай краіне вельмі шмат робіцца для паляпшэння якасці жыцця адзінокіх пажылых грамадзян.
І канечне, у гэты святочны для пажылых людзей дзень да іх завітаў Дзед Мароз са Снягуркай. Падзяліцца цеплынёй сваёй душы і павіншаваць пастаяльцаў прыехалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, якія ўзнімалі настрой песнямі, вершамі і сувенірамі. Былі і нумары ў выкананні выхаванцаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пажылыя людзі ад усплёску пачуццяў ледзь стрымлівалі слёзы, шчыра апладзіравалі, падпявалі пад знаёмыя мелодыі. Усе 23 жыхары аддзялення атрымалі салодкія падарункі ад дэпутацкага корпуса, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, да дабрачыннай акцыі далучылася і ўшацкае райспажыўтаварыства (на здымку).

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *