Чтобы не попасть в список должников, оплачивайте коммунальные услуги до 25 числа!

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп

Чаму мне налічаецца такая вялікая плата за ваду і вываз смецця, калі я пражываю адна? І які тэрмін разліку за камунальныя паслугі лічыцца гранічным?

Пытанні нашай чытачкі мы пераадрасавалі спецыялістам групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні г.п.Ушачы.

Разлік за камунальныя паслугі павінен ажыццяўляцца да 25 чысла месяца, аплата пазней указанай даты цягне за сабой налічэнне пені 0,3 працэнта ад сумы. Часам спажыўцы аплачваюць паслугі ў апошні дзень месяца, не ведаючы, што тым самым трапляюць у лік даўжнікоў, а, напрыклад, субсідзіруемая норма кубоў  на ваду (а гэта 140 літраў на чалавека ў суткі) губляецца ў гэтым месяцы.

Што датычыцца сумы за ваду і вываз смецця, то яна залежыць ад колькасці зарэгістраваных у доме ці кватэры, незалежна, гэта дарослы чалавек ці немаўля. Калі хтосьці з вашых членаў сям’і пражывае ў іншым горадзе, а прапісаны ў вашым жыллі, то сума за гэтыя паслугі ўсё роўна налічаецца на ваш адрас. У такім выпадку зарэгістраваны ў вас член сям’і можа звярнуцца ў разлікова-касавы цэнтр па месцы пражывання для напісання адпаведнай заявы (пры ўмове, што жыллё здымаецца па дагаворы  найму).

Хочацца звярнуцца і да ўладальнікаў кватэр нядаўна ўведзенага ў эксплуатацыю новага дома ва Ушачах, каб яны не зацягвалі з рэгістрацыяй па новым адрасе. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-71-63 ці звярнуўшыся непасрэдна ў групу па разлікова-пашпартным абслугоўванні г.п.Ушачы (разлікова-касавы цэнтр, што  знаходзіцца ў гарадской лазні).

У №4 “Патрыёта” ад 14 студзеня 2017 года чытачы газеты агучылі пытанні, звязаныя з дзейнасцю прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Па іх сутнасці можна патлумачыць наступнае.

Гаспадарчыя пабудовы ў двары дома №23 па вуліцы Савецкай у райцэнтры былі прызнаны спецыяльнай камісіяй аварыйнымі і падлягаючымі зносу. Трэба адзначыць, што ў свой час узводзіліся яны ў мэтах захоўвання там жыхарамі дроў і іншага паліва, бо жыллё ацяплялася печамі. Пасля абсталявання дамоў цэнтральным ацяпленнем жыхары прыстасавалі адрыны для іншых мэт, аднак на момант зносу практычна ўсе гаспадарчыя пабудовы былі трухлявымі і не выкарыстоўваліся, утойвалі небяспеку для людзей і псавалі выгляд двароў. На цяперашні момант пытанне пра будаўніцтва новых адрын не разглядаецца. Што датычыцца парадку на дваровай тэрыторыі, то ён будзе падтрымлівацца работнікамі прадпрыемства ў адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторыі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.

Агучаныя жыхаркай дома №6 па вуліцы Савецкай г.п.Ушачы факты таго, што водаправодная вада перыядычна набывае руды колер, абумоўлены вялікай ступенню зношанасці многіх участкаў водаправодных камунікацый і, як след – нярэдка ўзнікаючымі парывамі труб. Узімку колькасць такіх аварый павялічваецца. Пры работах па іх ухіленні адпаведныя ўчасткі водаправоднай сеткі часова адключаюцца, калі ж падача вады аднаўляецца, гэта суправаджаецца так званым гідраўдарам – больш моцны, чым звычайна, напор вады змывае з унутранай паверхні труб іржу, якая і афарбоўвае ваду ў кране. Прадпрыемства актыўна вядзе планавую замену старых камунікацый на новыя, аднак зразумела, што хутка замяніць усю сістэму няма магчымасці. А таму, на жаль, такія нязручнасці пакуль непазбежныя, і выйсце з сітуацыі – адстойванне вады ці выкарыстанне фільтраў.

С.ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *