За два месяца 2017 года в стране произошёл 931 пожар. В Ушачском районе проходит профилактическая акция «Безопасность в каждый дом» и декадник безопасности

Cлужба-101

У дачным доме на тэрыторыі аднаго з садовых таварыстваў у Пухавіцкім раёне падчас пажару загінулі трое маладых людзей 1993, 1994 і 1995 гадоў нараджэння. У Расонскім раёне ў выніку ўзгарання дома загінуў гаспадар 1953 года нараджэння. У Мозырскім раёне ў кватэры свайго дома атруціўся прадуктамі гарэння непрацуючы грамадзянін, а 6 жыльцоў з суседніх кватэр пад’езда былі эвакуіраваны…

Прадаўжаць трагічны спіс загінуўшых падчас пажару можна яшчэ і яшчэ. З пачатку года ў краіне адбылося 992 пажары, на якіх загінула 129 чалавек. І калі колькасць пажараў павялічылася – летась за гэты ж перыяд іх было зарэгістравана 931, то ўзровень гібелі застаўся на тым жа самым узроўні. На шчасце, за 2 месяцы 2017-га ў краіне не дапушчана гібелі дзяцей у агні. Асноўнымі прычынамі пажараў сталі парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрапрыбораў, курэнне ў стане алкагольнага ап’янення. Аб прычынах узнікнення, дзеяннях падчас надзвычайнай сітуацыі, неабходнасці выконвання правіл бяспекі ў быце і на рабочых месцах ішла гаворка ў калектыве ўшацкіх газавікоў падчас прафілактычнага мерапрыемства, арганізаванага выратавальнікамі. Удзел у ім прыняў і начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А.Р.Клобук. Задаючы кантрольныя пытанні прысутным, Аляксандр Рыгоравіч ацаніў узровень ведаў і ступень гатоўнасці работнікаў да дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і навыкі карыстання пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Таксама закрануў пытанні бяспечных паводзін на тонкім лёдзе вадаёмаў і неабходнасць набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.

Не засталася без увагі і аператыўная абстаноўка ў раёне. Першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях В.Ганін адзначыў, што ў раёне адбылося 7 пажараў, у той час як летась за гэты ж перыяд – толькі 1. Прысутным было прадэманстравана прэзентацыя, падрыхтаваная на аснове матэрыялаў з пажараў, якія адбыліся ва Ушацкім раёне за мінулы год. У завяршэнні выступлення быў прадэманстраваны фільм “Бяспека ў кожны дом”, раздадзены памяткі і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку.

Дарэчы, падобныя прафілактычныя мерапрыемствы зараз у рамках акцыі МНС “Бяспека ў кожны дом” і раённага дэкадніка бяспекі праходзяць у многіх іншых калектывах.

***

Дзень грамадзянскай абароны

1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны. У Беларусі гэты дзень традыцыйна прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый, бо менавіта яны з-за недахопу ведаў і практычных навыкаў больш астатніх падвяргаюцца небяспецы ў такіх абставінах. Для адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у вобласці абароны ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару з 1 па 17 сакавіка ў краіне праходзіць прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў некалькі этапаў: ва ўстановах адукацыі арганізуецца адзіны дзень грамадзянскай абароны з правядзеннем тэматычных урокаў і абавязковай адпрацоўкай планаў эвакуацыі, а таксама супрацоўнікі МНС нагадаюць аб выкананні правіл бяспекі ў перыяд вясенніх канікул.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *