Что делать, если газ закончился, а развоз баллонов через несколько дней?

Ваш вопрос - наш ответ

Як вядома, дастаўка звадкаванага газу ў балонах ажыццяўляецца згодна графіка: у гарпасёлку тры разы, а па вёсках – адзін раз на тыдні. З заяўкамі праблем няма, заказаць па нумары 5-72-04 балон можна кругласутачна, а вось што рабіць, калі газ скончыўся, а завоз яшчэ праз некалькі дзён ці амаль тыдзень? Адказаць на гэта мы папрасілі начальніка Ушацкага раёна газазабеспячэння філіяла “Полацкгаз” Андрэя Міхайлавіча ПАЛЯКОВА.

– Каб не паўставала нязручнасці з дастаўкай газу, мы раім звярнуцца да нас і падключыць у домаўладанні балонную ўстаноўку з двума балонамі. Для гэтага варта звярнуцца ў службу “адно акно” прадпрыемства па нумары 5-71-04.

У крайнім выпадку можна прайсці навучанне ў нашых спецыялістаў, атрымаць дазвол на падключэнне і прыязджаць за балонам самастойна. Аднак мы не вітаем такі варыянт, паколькі, па-першае, ён небяспечны, па-другое, наогул падыходзіць толькі для тых сямей, у якіх ёсць мужчына і транспарт. Іншая асоба, нават калі ў яе ёсць дазвол, не можа прывезці балон у чужое домаўладанне.



1 комментарий по теме “Что делать, если газ закончился, а развоз баллонов через несколько дней?

  1. Закончился газ-нужно взять баллон и заправить на заправке столько,сколько влезет.А не заказывать тот полупустой баллон,который привозит ГОРГАЗ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *