Качество питьевой воды постоянно контролируется

Ваш вопрос - наш ответ

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка райцэнтра К.М.Васілеўская і выказала заклапочанасць якасцю пітной вады, якую мы ўжываем. Па словах жанчыны, калі ўзятая з водаправоду вада кіпяціцца ў каструлі ці чайніку, на дне ёмістасці з’яўляецца белы асадак. “Мы ўжываем ваду штодзённа – які ж тады след яна пакідае на “дне” нашага арганізму?” – непакоілася Кацярына Мікалаеўна.
Пракаменціраваць гэты факт мы папрасілі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Я.У.ТАЛАЛУЕВА. 

– Шчыра кажучы, падобных зваротаў да нас у апошні час амаль не было – пасля таго, як у пасёлку пачала працаваць станцыя абезжалезвання, на якасць водаправоднай вады асабліва ніхто не скардзіцца. Што датычыцца прыроды белага асадку – ён можа з’яўляцца следствам так званай “жорсткасці” вады, залішняга ўтрымання ў ёй соляў кальцыю і магнію. Увогуле ж якасць пітной вады пастаянна кантралюецца, біялагічны аналіз праводзіць наша лабараторыя, а прыкладна раз у месяц у раён прыязджаюць спецыялісты і бяруць пробы вады на хімічны аналіз. Вынікі іх даследаванняў гавораць аб тым, што выкарыстоўваць ваду ў якасці пітной можна. Дарэчы, вы асабіста можаце правесці такое даследаванне: лабараторыі ў Лепелі, Полацку, Віцебску робяць аналіз вады на платнай аснове.
У любым выпадку лепшае рашэнне ўзнятай праблемы – выкарыстанне фільтраў ачысткі. Гэтых прылад зараз выпускаецца шмат, ёсць нават фільтрацыйныя сістэмы. Калі ж пытанне толькі ў жорсткасці – можна набыць спецыяльны фільтр-змягчальнік. Гэта “задавальненне” не такое ўжо і таннае, але яно пазбавіць вас ад непрыемнага адчування, што ў вашым чайніку знаходзіцца не вада, а “табліца Мендзялеева”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *