Зависимость от…телефона. Мобильный не настолько безобиден, как кажется

Здравоохранение

Мабільны тэлефон трывала ўвайшоў у жыццё сучаснага чалавека. Акрамя прамой функцыі – сувязі з акружаючымі – ён замяніў нам фотаапарат, відэакамеру, гульнявую прыстаўку, кнігу. Аднак гэты аксесуар не настолькі бяскрыўдны, як можа падацца.

Калі чалавек кожную хвіліну цягнецца да мабільніка, каб нічога не прапусціць, своечасова адказаць на званок ці SMS, а нечаканая адсутнасць тэлефона выклікае паніку – такі стан спецыялісты назвалі намафобіяй. Яна можа суправаджацца галавакружэннямі, пачашчаным сэрцабіццем, млоснасцю, трэмарам.

Чалавек становіцца раздражняльным, адчувае дыскамфорт. Здараюцца і гукавыя галюцынацыі, калі здаецца, што чутны гук мабільнага, хоць у рэчаіснасці апарат не званіў.

Як не дапусціць развіцця ў сябе такой залежнасці? Самае простае рашэнне – перыядычна адключаць тэлефон, хаця б у выхадныя і пасля работы, у час зносін з блізкімі (здзівіцеся, але колькасць прапушчаных званкоў будзе меншай, чым вы чакалі). Не спіце з апаратам пад падушкай. Выпраменьванне, якое будзе ўздзейнічаць на вас усю ноч, не параўнаецца з трывогай “а раптам хтосьці патэлефануе”. Перастаньце насіць мабільнік з сабой па кватэры, браць яго ў магазін. Размаўляйце па ім толькі ў экстранных выпадках. Калі ж хочацца з сябрам “зачапіцца языкамі” на гадзіну-другую, лепш зрабіць гэта са стацыянарнага тэлефона. І яшчэ – не купляйце мабільнікі маленькім дзецям, не пазбаўляйце іх радасці рэальных зносін з навакольным светам.

Нават калі вы не знайшлі ў сябе сімптомаў намафобіі, звярніце ўвагу на багацце электроннай тэхнікі ў сваім жыцці і зрабіце правільныя высновы.

П.САЎЧАНКА, галоўны ўрач РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *