Рябиновая ночь

Общество

Вечар 4 жніўня паказаў, што нягледзячы на ўсе прыродныя анамаліі, так званыя “рабінавыя ночы” застаюцца ў сіле. Менавіта вечарам гэтага дня ў раёне падчас навальніцы пашкоджаны 43 трансфарматарныя пункты, а ў выніку без электрычнасці засталіся многія вёскі і вуліцы райцэнтра.

У раёне электрычных сетак паведамілі, што аварыйныя брыгады працавалі ўсю ноч і па стану на 13.00 наступнага дня электразабеспячэнне поўнасцю адноўлена.

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях засведчылі, што іншых здарэнняў і экстранных выклікаў не было.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *