Спасибо спасателям

Общество

Прыемна, калі лёс у чарговы раз дае магчымасць пераканацца ў чалавечай неабыякавасці і чуласці, тым больш прафесійнай.

Так здарылася, што маленькае кацяня выпадкова трапіла ў стары ацяпляльны кацёл непадалёк ад цэнтра пазашкольнай работы і не магло адтуль самастойна вылезці. Яго жалобныя крыкі не маглі пакінуць раўнадушнымі.

На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі Ушацкага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Намеснік начальніка В.В.Лапёнак уважліва выслухаў нашу просьбу дапамагчы ў выратаванні кацяня і накіраваў да месца здарэння выратавальнікаў маёра ўнутранай службы Д.К.Лёлю, старшага прапаршчыка У.І.Лісічонка, старшыну С.Л.Валодчанку, якія з дапамогай спецыяльнага абсталявання вызвалілі бездапаможную істоту з нечаканага для яе палону.

Дзякуй гэтым людзям, якія не абмяжоўваюцца рамкамі ўстаноўленых абавязкаў і за вялікімі і сур’ёзнымі справамі бачаць нават такую, на першы погляд, дробязь, як жыццё маленькага кацяняці.

Работнікі раённага цэнтра пазашкольнай работы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *