Угарный газ — смертельная угроза

Профилактика и безопасность

З пачаткам ацяпляльнага сезона адбываецца павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў, звязаных з атручваннем угарным газам. Расколіны ў дымавых трубах, забіты комін, непрачышчаны вентыляцыйны канал, комін газавага катла, заблакіраваныя трубы – усё гэта можа прывесці да трагедыі. У адрозненне ад бытавога газу, угарны не мае паху, наяўнасць у паветры ўсяго 1% – смяротная канцэнтрацыя для чалавека.

Няшчасце можна папярэдзіць, калі рэгулярна выконваць нескладаныя правілы. Абавязкова звяртайцеся ў спецыялізаваныя арганізацыі для праверкі вентыляцыйных каналаў і комінаў. Не забывайце пра штогадовае тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстоўваючага абсталявання. Выконвайце правілы карыстання газам у быце, правілы пажарнай бяспекі. Забараняецца карыстацца газавымі катламі асобам, якія не дасягнулі 14 гадоў. Нельга самавольна падключаць і адключаць газавае абсталяванне. Устаноўка апавяшчальніка ўгарнага газу дапаможа засцерагчы ваша жыццё ад смяротнай пагрозы. Прыбор у выпадку выяўлення ўгарнага газу ў памяшканні падае гукавы і светлавы сігнал. Гэта не тое ж самае, што пажарны апавяшчальнік. Адрозненне ў тым, што ён рэагуе на ўгарны газ, а пажарны апавяшчальнік – на задымленасць у памяшканні. Набыць яго можна ва Ушацкім раёне газазабеспячэння.

А.ГАРАНІН, галоўны дзяржінспектар Дзяржпрамнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *