Нотариусы страны провели бесплатные консультации накануне Дня Конституции

Правовая консультация

13 сакавіка натарыусы ўсёй краіны правялі акцыю да Дня Канстытуцыі, падчас якой аказвалі грамадзянам бясплатныя кансультацыі. Такой магчымасцю скарысталіся і жыхары Ушаччыны. Натарыус Ж.Л.Каваленка адказала на дзясятак пытанняў. Прыводзім адно з іх.

Наймальнік не выплаціў зарплату, як яе можна спагнаць?

– Гэта можна зрабіць шляхам здзяйснення выканаўчага надпісу. Для гэтага чалавеку, якому не выплачаны заробак, трэба падаць заяву натарыусу, у якой указваецца прозвiшча, імя, імя па бацьку, адрас жыхарства або прабывання, а таксама падаецца дакумент, які змяшчае звесткі аб месцы працы, суме запазычанасці па налічанай, але нявыплачанай зарплаце, тэрмінах выплаты, падпісаны кіраўніком арганізацыі і галоўным бухгалтарам ці індывідуальным прадпрымальнікам, замацаваны пячаткай арганізацыі.

На гэтым дакуменце натарыус здзяйсняе выканаўчы надпіс, з якім чалавек звяртаецца да судовага выканаўцы для прымусовага спагнання заробку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *