Веник в бане дороже денег! Ушачский лесхоз заготавливает и реализует берёзовые веники

Общество

У лазні венік даражэй грошай! З гэтым выказваннем пагодзяцца заўзятары гарачай пары. А таму многія ўлетку абавязкова нарыхтоўваюць венікі. Калі ж хтосьці сёлета не мае часу ці магчымасці гэтага зрабіць, не варта засмучацца: лазневы атрыбут ушачанам прапаноўвае набыць Ушацкі лясгас.

Назапасіць сёлета было вырашана самы “хадавы” венік – бярозавы. У цяперашні час нарыхтоўкай займаюцца ўсе лясніцтвы, ужо зроблена 260 штук, найбольшую колькасць венікаў назапасілі ў Кубліцкім. Захоўваюцца яны па ўсіх правілах, адпаведна і ў якасці таксама можна не сумнявацца. Усяго работнікі лясніцтваў плануюць прадаць паўтысячы штук.

Набыць лазневыя венікі ўшачане могуць ва ўсіх сямі лясніцтвах ці непасрэдна ў лясгасе ў будныя дні ў рабочы час. Трэба сказаць, што прымальны і іх кошт – 2 рублі 40 капеек.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *