Ваш вопрос — наш ответ. Будет ли в этом году проводиться вечер встречи выпускников?

Ваш вопрос - наш ответ

“Зусім хутка вечар сустрэчы выпускнікоў. У нашай Ушацкай школе ён заўсёды праходзіць настолькі цікава, што прыязджаю, нават калі ў нашага класа не юбілейныя гады. Ці рыхтавацца да падарожжа сёлета?”

На пытанне нашага чытача адказвае дырэктар Ушацкай сярэдняй школы Віталь Іосіфавіч КЛІМАШЭЎСКІ.

На жаль, вечар сустрэчы сёлета праводзіцца не будзе. Звязана гэта са складанай эпідэмічнай сітуацыяй і санітарнымі патрабаваннямі, якія існуюць пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў: кожны чалавек павінен знаходзіцца не бліжэй метра адзін да аднаго. Стварыць такія ўмовы, каб умясціць выпускнікоў нават толькі юбілейных гадоў, мы не зможам. У актавай зале 200 пасадачных месцаў, а прыходзіць да нас на вечары сустрэчы па 300-400 выпускнікоў. Калі ж які клас усё ж будзе сустракацца і вельмі захоча наведаць школу, то гэта магчыма, варта толькі загадзя звязацца з адміністрацыяй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *