Согреемся ли в общественной бане?

Ваш вопрос - наш ответ

Наша чытачка Л.А.Варанько звярнулася ў рэдакцыю з пісьмом наступнага зместу. “Адным з нямногіх задавальненняў любога чалавека з’яўляецца наведанне лазні. У гэтым задавальненні нам адмаўляюць даволі даўно. Людзі гарпасёлка цярплівыя, але і гэтаму прыходзіць канец. Мы змірыліся з наведаннем лазні адзін раз у два тыдні… Але і нядаўна праведзены рамонт у мужчынскім аддзяленні пакідае жадаць лепшага. У лазні халодна, у парыльным аддзяленні сагрэцца немагчыма, а з-за павышанай вільготнасці нечым дыхаць. У чым прычына? Або рамонт печы рабіўся няякасна, або лазню топяць не ў поўным аб’ёме? Але ад гэтага нам не лягчэй… Хацелася б мыцца ў звычайным рэжыме, адзін раз на тыдні і ў цёплай лазні, у адпаведнасці з сацыяльнымі стандартамі (у прыватным сектары гарачай вады няма)… Хацелася б, каб рамонт жаночага аддзялення быў праведзены хутчэй і больш якасна”.
Копія пісьма жыхаркі гарпасёлка была даслана дырэктару камунгаса С.Л.Шульцу. Ён аператыўна адрэагаваў на скаргу. Адказ наступны.

“Рамонт лазні выкананы на дадзены момант у фае і мужчынскім мыечным аддзяленні, вядзецца рамонт жаночага аддзялення, які будзе выкананы ў бліжэйшы час (прадпрыемства само зацікаўлена ў гэтым у сувязі з неабходнасцю павышэння выручкі ад платных паслуг).
Ацяпленне лазні ажыццяўляецца цэнтралізавана ад цепласеткі гарпасёлка, таму ў міжацяпляльны сезон у раздзявалках адчуваўся дыскамфорт, звязаны з паніжанай тэмпературай. У апошнюю суботу, 3 лістапада, тэмпература паветра ў раздзявалцы складала 23 градусы, у мыечным аддзяленні – 25 градусаў. У парылцы ўстанавіць тэмпературу не ўдалося, паколькі часова адсутнічае спецыяльны тэрмометр.
Разам з тым, наведвальнікам трэба ведаць, што хоць лазня і грамадская, але карыстацца ёю трэба як асабістай, а менавіта выкарыстоўваць у парылцы гарачую ваду і не ліць яе на камяні па прынцыпе “пасля нас хоць патоп”, а менавіта патоп і застаецца іншым наведвальнікам лазні.
Улічваючы пажаданні грамадзян, пры рамонце жаночага аддзялення будуць праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне тэмпературы ў памяшканні”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *