У суботу, 6 лютага, ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” пройдзе спартыўнае свята “Сусветны дзень снегу-2021”. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды працоўных калектываў у колькасці 15 чалавек, дапускаецца аб’яднанне некалькіх арганізацый. Заяўку можна падаць у фізкультурна-спартыўны клуб па тэлефоне-факсе 5-76-85 або праз электронную пошту fksit-ushachi@yandex.by.
У праграме Дня снегу – лыжны біятлон, хакей, эстафета на каньках, конкурс снежных фігур, перацягванне каната, жартоўная эстафета. Пачатак мерапрыемства ў 10 гадзін.