Читайте, можно ли во время замора вылавливать рыбу сачком в проруби?

Общество

Пасля моцных маразоў даволі часта ўзнікаюць заморы рыбы – масавая гібель ад нястачы кіслароду ў вадаёмах. Калі ў возеры пачынаюцца перадзаморныя з’явы, вылаўленая ў ім рыба мае характэрныя прыкметы: мутныя вочы, бледны колер жабраў, сінюшнае адценне слізістай абалонкі адкрытага роту.

Полацкая міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету заклікае грамадзян, якія прыкмецілі ўзнікненне замораў рыбы, паведаміць пра гэта па тэлефоне “гарачай лініі” (8-0214) 77-43-27.

Мы ж звярнуліся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.А.Шука за адказам на пытанне, паступіўшае ў рэдакцыю – чытач цікавіўся, ці можна падчас замору вылаўліваць сачком у палонцы рыбу з прыкметамі кіслароднага галадання. Як патлумачыў нам Міхаіл Аляксандравіч, такая законная магчымасць можа з’явіцца толькі пасля прыняцця рашэння райвыканкама з нагоды масавых заморных з’яў на вадаёмах, аднак апошнія некалькі год такіх сітуацый не было. Гэтай жа зімой, як і заўсёды, на рэках і азёрах раёна праводзіўся кантроль узроўню растворанага ў вадзе кіслароду – па апошніх замерах, мінімальная лічба складала 5,8 мг/л, тады як небяспека ўзнікае пры 4 і меней.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *