В.Девятовский встретился с ушачанами

Общество

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі на сустрэчы ў раённым Доме культуры з выбаршчыкамі заклікаў ушачан да дыялогу: “Не сумнявайцеся, усе вашы просьбы, пажаданні будуць перададзены Аляксандру Рыгоравічу і не пакінуты без увагі. Бясплатны праезд школьнікаў і палавінны для студэнтаў – гэта вынік сустрэч з выбаршчыкамі. Наогул я пасля асабістага знаёмства з Аляксандрам Рыгоравічам пераканаўся, што ён клапоціцца пра кожнага чалавека, а гэта вельмі важна. Хочацца, каб і наша з вамі сустрэча мела рэальны плён”.
Хоць зала была запоўнена, ушачане не вельмі актыўна задавалі пытанні і тым больш не лабіравалі ўласных інтарэсаў. Запыталіся пра думку даверанай асобы аб закліку апанентаў Лукашэнкі прыйсці на плошчу, пра асабістыя планы спартсмена. Вадзім Анатольевіч адказаў, што ў закліку бачыць слабасць і няўпэўненасць у сваіх сілах іншых кандыдатаў. Заверыў, што паколькі знаходзіцца ў росквіце сіл, нацэлены на высокі вынік у Лондане, падзякаваў за падтрымку, якую ён пастаянна адчувае ад землякоў.
Пагучала просьба паспрыяць таму, каб фізкультурна-аздараўленчы комплекс ва Ушачах быў пабудаваны на працягу наступнага года, а таксама занепакоенасць станам былога санаторыя “Вечалле”. Паколькі В.А.Дзевятоўскі не знаёмы з мясцовымі планамі, тлумачыў сітуацыю старшыня райвыканкама. Таксама Алег Анатольевіч Кавалёнак ад імя ўсіх ушачан агучыў самыя праблемныя моманты нашага жыцця: недахоп сродкаў на асфальтаванне дарог, капітальны рамонт жылля, папрасіў перадаць просьбу аб спісанні даўгоў мінулых гадоў з сельскагаспадарчых арганізацый.
В.А.Дзевятоўскі запісаў усе просьбы, яшчэ раз запэўніў, што яны будуць перададзены і заклікаў ушачан падтрымаць дзеючага Прэзідэнта на выбарах. “Мабыць амбіцыйнымі здаюцца некаторыя планы на наступную пяцігодку, аднак паспяховае выкананне Праграмы, прынятай на трэцім Усебеларускім народным сходзе сцвярджае, што і гэта стане рэчаіснасцю. Прыярытэты – якасць жыцця, развіццё малых гарадоў. Я аб’ехаў увесь свет і паверце – Беларусь выглядае дастойна.”
А самым лепшым перакананнем і шчырасцю В.А.Дзевятоўскага служыць яго асабісты прыклад. Знакаміты спартсмен прымаў запрашэнні на пастаяннае месца жыхарства ад мноства краін, а застаўся верны Беларусі.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *