Юбилейные свадьбы

Общество

ЮБІЛЕЙНЫЯ ВЯСЕЛЛІ
Для любога чалавека вяселле з’яўляецца адной з самых галоўных і хвалюючых падзей. Менавіта таму існуюць вясельныя юбілеі, якія адзначаюць вехі сумеснага жыцця пары. Нідзе лепш як на юбілейным вяселлі не адчуеш сямейныя каштоўнасці, правераныя гадамі.
Часцей за ўсё ў нас у раёне праводзяць «залатыя вяселлі». Яны праходзяць у цёплай і кранальнай абстаноўцы, дзе кожнае слова аб сямейным жыцці мае асаблівую непадробную значнасць. Як правіла, за правядзеннем юбілейных імпрэз звяртаюцца дзеці юбіляраў, каб выказаць падзяку бацькам за ўсё тое, што яны зрабілі для іх, і падарыць ім цудоўнае свята, бо ў большасці з іх не было вяселляў.
Аддзел загса заўсёды з задавальненнем арганізоўвае такія мерапрыемствы. Ва ўрачыстай абстаноўцы юбіляры замацоўваюць сваю паўвекавую мяжу сямейнага жыцця подпісамі ў Кнізе ганаровых юбіляраў, для іх гучыць вальс Мендэльсона, ім уручаецца юбілейны медаль, гучаць віншаванні прадстаўнікоў органаў улады, працоўных калектываў, а работнікі культуры дораць ім любімыя песні. Такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для ўсяго раёна як годны прыклад таго, як на працягу 50 гадоў зберагчы сямейны ачаг.
Сёлета мы ўжо зарэгістравалі два «залатыя вяселлі»: Васіля Сямёнавіча і Ганны Міронаўны Лапёнкаў, Аляксандра Філіпавіча і Алены Фёдараўны Лунёнкаў. У снежні плануецца правядзенне яшчэ адной падобнай імпрэзы.
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *