Витебское областное отделение РОО «Белорусский детский фонд» накануне учебного года помогает детям Ушачского района

Общество

Віцебскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” ужо па добрай традыцыі з ліпеня па верасень праводзіць дабрачынную акцыю “У школу – разам!”.

Мэта акцыі – дапамагчы дзецям з мнагадзетных, няпоўных, сацыяльна-небяспечных сямей, інвалідам у падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Нядаўна раённая арганізацыя атрымала ад абласнога аддзялення дзіцячы і падлеткавы абутак на суму амаль 2 тысячы рублёў. А 19 жніўня, у Міжнародны дзень гуманітарнай дапамогі ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе і былі перададзены туфлі некаторым з сямей (на здымку), яшчэ частцы былі ўручаны па месцы жыхарства.

Абласное аддзяленне неўпершыню аказвае нам дапамогу. Толькі за апошні год перададзена сродкаў аховы і дэзінфекцыі на суму 250 рублёў. Штогод для дома сямейнага тыпу ў рамках акцыі “Зялёны вітамін” перадаецца насенне агароднінны, да Міжнароднага дня абароны дзяцей яго выхаванцам сёлета набываліся падарункі. А летась у ходзе рэалізацыі рэспубліканскага дабрачыннага праекта па праверцы зроку ў сельскіх школьнікаў установам адукацыі былі перададзены маляўнічыя і карысныя выданні беларускіх коміксаў з практыкаваннямі для вачэй.

Беларускі дзіцячы фонд створаны ў 1988 годзе, аказвае матэрыяльную, гуманітарную, юрыдычную і іншую дапамогу дзецям-сіротам, хворым, інвалідам, адораным дзецям, тым, хто выхоўваецца ў дамах сямейнага тыпу і знаходзіцца пад апекай.

У радах раённай арганізацыі налічваецца 60 членаў, але гэта спісачная колькасць, на самой справе як на Ушаччыне, так і ў краіне іх значна больш, бо абсалютна любы чалавек можа далучыцца да дзейнасці аб’яднання, пералічыўшы любую суму на рахунак Беларускага дзіцячага фонду (АРІП – дабрачыннасць – дапамога дзецям – Беларускі дзіцячы фонд).

Л.ДАВЫДАВА,
старшыня Ушацкай раённай
арганізацыі РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *