Что думают ушачане по поводу внесения изменений в Конституцию?

Навстречу референдуму

У краіне завяршаецца работа над праектам Канстытуцыі. Беларусы актыўна абмяркоўваюць змены, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны закон. Чакаецца, што хутка будзе апублікаваны праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са зменамі. А ўжо на люты запланавана правядзенне рэферэндуму па прыняцці абноўленага Закона. Мы пацікавіліся, што думаюць на гэты конт ушачане:

Марыя Аляксееўна Шаўчэнка, старшыня Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Час патрабуе новых прынцыпаў і падыходаў. Я не скажу, што цяперашняя Канстытуцыя дрэнная, але ўпэўнена, што яе новая рэдакцыя стане яшчэ лепш. Пераразмеркаванне паўнамоцтваў Прэзідэнта паміж органамі дзяржаўнай улады, замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу і іншае забяспечаць далейшае развіццё Беларусі. Над праектам новай Канстытуцыі праведзена каласальная работа. Немалаважна тое, што кожны беларус змог унесці прапанову па абнаўленні Закона. Для гэтага па ўсёй краіне праводзіліся дыялогавыя пляцоўкі. Думаю, што кожнаму з нас важныя незалежнасць, мір, стабільнасць, устойлівае развіццё, удасканаленне сацыяльных гарантый. Менавіта гэтая ідэя і закладзена ў падмурак Асноўнага Закона.

Дзіяна Калбасава, першы сакратар раённага камітэта БРСМ:

– Лічу, што рэферэндум – крок наперад. Усе пытанні, вынесеныя для будучага абмеркавання, датычацца самых актуальных тэм і развіцця. Шчыра радуе, што ў новую рэдакцыю Асноўнага закона ўносяцца дапаўненні па стварэнні ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу моладзі. Гэта значыць, што ў маладых людзей з’явіцца яшчэ больш магчымасцяў для развіцця, а мы будзем працаваць яшчэ больш актыўна і плённа!

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *