Председатель районной ветеранской организации Нина Василевская делится мнением об изменениях в Конституцию

Навстречу референдуму

Ніна Аляксандраўна ВАСІЛЕЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.

У праекце Асноўнага закона многа ўвагі ўдзяляецца сацыяльный падтрымцы з боку дзяржавы розным, асабліва неабароненым катэгорыям грамадзян. Гэта абсалютна правільна. Асобна прапісаны абавязкі бацькоў, у тым ліку аб тым, што дзяцей трэба рыхтаваць да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі. Ёсць абзац і аб тым, што дзеці абавязаны клапаціцца пра сваіх бацькоў. Вось гэты пункт 32 артыкула, на мой погляд, варта дапоўніць словамі – абавязаны забяспечыць у старасці годнае ўтрыманне бацькоў. Як старшыня ветэранскай арганізацыі я часта сустракаюся менавіта з пажылымі людзьмі, жывуць яны ў розных умовах, некаторым не хапае не толькі матэрыяльнай падтрымкі, але і ўвагі дзяцей. Выдатна, што пра іх клапоціцца дзяржава, пабудаваны пансіянаты, створана сацыяльная служба абслугоўвання на доме, для гэтай неабароненай катэгорыі існуе шмат ільгот, але трэба, каб і дзеці, ды і ў першую чаргу дзеці былі падтрымкай для бацькоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *