Заместитель прокурора Ушачского района Наталья Оводнёва делится мнением об изменениях в Конституцию

Навстречу референдуму

Наталля Фёдараўна АВАДНЁВА, намеснік пракурора Ушацкага раёна: – У сілу сваёй прафесіі даводзіцца сутыкацца з канфліктнымі сітуацыямі, звязанымі з паводзінамі непаўналетніх, і ў гэтай тэме бачу негатыўную тэндэнцыю: сучасныя бацькі надаюць усё менш увагі выхаванню сваіх дзяцей, імкнуцца перакласці гэтую місію на дзяржаўныя інстытуты. І я зараз маю на ўвазе нават не тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Успомніце, якім высокім быў раней аўтарытэт настаўніка: візіт да бацькоў класнага кіраўніка ці выклік да дырэктара лічыўся “надзвычайным здарэннем”. Цяпер жа многія дарослыя, убачыўшы дрэнныя адзнакі і заўвагі па паводзінах, замест таго каб правесці выхаваўчую работу, пачынаюць прад’яўляць прэтэнзіі да настаўнікаў і нават дазваляюць сабе зневажаць іх пры дзецях. “Вы павінны навучыць, вам за гэта плацяць!” – кажуць яны і не хочуць разумець, што пры адсутнасці жадання і дысцыпліны гэта невыканальна.

Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава дае магчымасць бясплатна вучыцца і развіваць таленты, але і бацькі не павінны ўхіляцца ад выхавання і развіцця дзяцей. Менавіта ў сям’і фарміруюцца асноўныя рысы характару і стыль паводзін. Нядаўна давялося прысутнічаць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, дзе разбіралі вучня пачатковай школы, які моцна збіў аднагодка. Той на калідоры аб нечым расказваў сябру і, жэстыкулюючы, выпадкова штурхнуў ідучага побач хлопчыка. Рэакцыя была нечакана жорсткай: той заваліў “крыўдзіцеля” на падлогу, пусціў у ход кулакі… І вось як пракаменціравала паводзіны свайго сына маці: “А што такога? Не ён першы пачаў!” Які ўрок з гэтага вынесе хлопчык?..

Такім чынам, лічу правільным, што артыкул 32 Праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь засведчвае, што бацькі або асобы, якія іх замяняюць, не толькі маюць права, а і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра іх здароўе, развіццё і навучанне, рыхтаваць да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *