Ушачанка Марина Дрозд делится мнением об предстоящем референдуме

Навстречу референдуму

Марына Дрозд, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму: – У прэамбуле новай рэдакцыі Канстытуцыі гаворыцца, што наша суверэнная дзяржава будзе і далей захоўваць нацыянальную самабытнасць, гісторыка-культурную спадчыну, гістарычную праўду. І гэта не можа не радаваць. Будуць працаваць спартыўныя аб’екты, установы культуры, музычныя, харэаграфічныя, спартыўныя школы, значыць, у нашых дзяцей будзе магчымасць для развіцця сваіх талентаў, а дарослыя атрымаюць гарантаваную заработную плату. Грамадская ініцыятыва Федэрацыі прафсаюзаў “Мы разам – за Беларусь!”, накіраваная на падтрымку правядзення рэферэндуму, знайшла шырокі водгук сярод членаў нашага прафсаюза. Актывісты арганізацыі прымуць удзел у правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў якасці членаў участковых выбарчых камісій і назіральнікаў на ўчастках для галасавання. Лічу, што грамадзянскі абавязак кожнага – прыйсці на рэферэндум і зрабіць правільны выбар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *