Ушачанин Сергей Козицкий: «Считаю, что референдум — значимое событие для любого государства»

Навстречу референдуму

Сяргей Казіцкі, работнік Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: – Лічу, што рэферэндум – значная падзея для любой дзяржавы, адпраўная кропка для далейшага развіцця грамадства. У новым праекце бачу шмат станоўчых змяненняў, напрыклад, артыкул 32. У ім гаворыцца, што дзяржава будзе спрыяць духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму ды фізічнаму развіццю моладзі, створыць неабходныя ўмовы для яе ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу. Важным лічу дапаўненне пра адказнасць бацькоў за падрыхтоўку дзяцей да грамадска карыснай працы, выхаванне павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый, а таксама за сваё здароўе. Наш грамадзянскі доўг – прыняць удзел у рэферэндуме.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *