Дзмітрый Цімафееў, намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама: – Ужо зрабіў свой выбар на датэрміновым галасаванні. Я аддаў голас за мірнае неба над галавой, суверэнітэт, за будучыню нашай краіны і маіх дзяцей. Лічу, што кожны грамадзянін павінен прыняць удзел у рэферэндуме, прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Мы галасуем за нашу Рэспубліку Беларусь, за нашу будучыню.