Соревнования среди детей «Снежный снайпер»

Cпорт

З мэтай актывізацыі фізкультурна-спартыўнай работы па месцы жыхарства і вучобы, прафілактыкі правапарушэнняў і ўмацавання здароўя дзяцей і падлеткаў прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне “Снежны снайпер”. У іх прыняло ўдзел 100 вучняў з 13 школ раёна.
У малодшай узроставай групе першае месца заняла Вялікадолецкая школа, другое – Касарская, трэцяе – Ільюшынская. У старэйшай узроставай групе самай моцнай зноў аказалася Вялікадолецкая школа, на другім месцы – Мосарская, на трэцім – Касарская. У агульным заліку перамогу заваявала Вялікадолецкая школа, другое месца – у Касарской, трэцяе – Мосарскай.
У асабістым першынстве ў малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў лепшыя вынікі паказалі Яўген Альбіновіч і Максім Смаляк з Вялікадолецкай школы, Міхаіл Ярмош з Ушацкай. Сярод дзяўчынак – Лаліта Рубанік з Мосарскай, Паліна Кісель з Вялікадолецкай, Наталля Малашонак з Касарской. У старэйшай узроставай групе сярод хлопчыкаў вызначыліся Дзмітрый Андрэйчык з Касарской школы, Леанід Бондал з Мосарскай, Яўген Касцючэнка з Вялікадолецкай. Сярод дзяўчынак – Вольга Падворная і Людміла Бука з Вялікадолецкай, Ірына Пузатка з Мосарскай.
Пераможцы спаборніцтваў будуць абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.
Г.ГАЙКО,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *