Убрать морщины, подтянуть кожу. Наталья Андрейчик знает, как быстро омолодиться с помощью радиолифтинга

Общество

Спа-салон лячэбнага корпуса “Лясных азёр” пакідала задаволеная жанчына. “Колькі не рабіла дзе масаж твару, такога эфекту не было ніколі”, – дзякавала яна гаспадыні касметалагічнага кабінета Наталлі Пятроўне Андрэйчык. Ёй на змену прыйшла кліентка, якая, наадварот, запісалася на падобныя працэдуры ўпершыню: “Не магу сабе дазволіць падобнай раскошы, бо ў Мінску цэннік у разы даражэй. А паколькі пуцёўка дасталася бясплатна, вырашыла пабалаваць сябе”. Яна ўдакладніла, калі наступная працэдура радыёліфтынгу, а паралельна запісалася і на СПА-капсулу.

Працоўны дзень медыцынскай сястры распісаны штодня без “фортак” не толькі таму, што здраўніца вось ужо год запоўнена, як у летні час – на поўную магутнасць. Але і таму, што ў спа-салоне хоць і не самыя неабходныя, але такія спакуслівыя працэдуры. Акрамя пералічаных – догляд за скурай твару, гідрамасаж канечнясцяў шарыкамі. Так што жадаючых папесціць сябе хапае, нягледзячы на тое, што літаральна ўсе гэтыя маніпуляцыі платныя.

– Не ў кожным санаторыі ёсць такі шматпрофільны апарат для радыёліфтынгу, – кажа намеснік дырэктара па медыцынскай часці Уладзімір Уладзіміравіч Міранкоў. – Да таго ж у нас сапраўды самыя нізкія расцэнкі. Напрыклад, ліфтынг твару – 30 рублёў, калі ў Мінску 80-110. Многія адпачываюць ва ўшацкай здраўніцы не ўпершыню, таму пры наведванні ўрача адразу просяць назначыць тыя працэдуры, што спадабаліся. Калі многа жадаючых на касметалагічныя, як, напрыклад, было непасрэдна перад Новым годам, спа-салон працуе звыш вызначанага часу.

Адкрыты ён ва ўшацкай здраўніцы ўжо 9 гадоў. З першага дня на радыёліфтынгу і касметалагічных працэдурах працуе Н.П.Андрэйчык. Санаторый спецыяльна адправіў спецыяліста-медыка на адпаведныя курсы, каб умець упраўляцца з апаратам і правільна рабіць радыёпілінг, масаж, экспрэс-ліфтынг. Як і пры кожнай лячэбнай маніпуляцыі, тут шмат нюансаў, і нават больш, паколькі “працуюць” пераважна з тварам.

Дарэчы: пры касметалагічных працэдурах у санаторыі “Лясныя азёры” выкарыстоўваюць выключна французскія крэмы, пілінгі, маскі. Паклапаціліся і аб тым, каб быў запас касметыкі на паўгода наперад.

– Спачатку вельмі баялася, мне здавалася, што мабыць некаму будзе пячы, аднак лёгкае пачырваненне хутка праходзіць літаральна ва ўсіх. Масаж адпрацоўвала на сынах і мужы. Дарэчы, мужчыны больш адчувальныя, а сярод наведвальнікаў касметалагічнага кабінета сустракаюцца і прадстаўнікі моцнага полу. Зразумела, заўсёды пытаюся пра самаадчуванне, гляджу, як скура перанесла “агрэсіўны” радыёліфтынг – у апарата некалькі рэжымаў, як на актывацыю глыбокіх слаёў мышцаў, так і на эфект хуткага амалажэння. Падцягваць контуры скуры, пазбаўляцца рсцяжак і цэлюліту, дарэчы, можна на ўсім целе. А некаторых ад частотных працэдур нават адгаворваю, бо паказаны яны ва ўзросце за 38, замяняем на пілінг, масаж.

Хаця, сустрэла я тут і незадаволеных наведвальнікаў. Аднак гэта выключна тыя, хто не змог запісацца да спецыяліста, паколькі прыехалі ў санаторый на кароткі час, а на бліжэйшыя дні ўсё занята. Многія кліенткі ўсё ж ведаюць, што для эфекту патрэбна хаця б 4 працэдуры, таму браніруюць час загадзя. Тэлефануюць напрыклад з Расіі, плануюць працэдуры, і нават калі прыехалі на 10-12 дзён, выкарыстоўваюць іх з максімальнай карысцю.

Робяць радыёліфтынг і догляд за тварам таксама ўшачанкі, якія запісваюцца на абедзенны час ці ў канцы працоўнага дня. І сярод іх таксама нямала пастаянных. Запыталася пра адчуванні ў адной з іх. “Эфект маладзільнага яблыка ніхто не гарантаваў, буйныя маршчыны не знікнуць, але на сабе заўважыла, што скура падцягнулася, стала эластычнай, зменшыліся поры і зраўняўся колер. Таму паўтараю сеансы перыядычна, а перад важнымі мерапрыемствамі прыязджаю і на разавыя, на хуткае амаладжэнне.

Пасля такіх водгукаў, канечне, захацелася праверыць эфект на сабе. І адчула яго пасля першага ж сеанса. І па стане скуры, але пераважна па агульным адчуванні. Пасля радыёпілінгу, масажу твару расслаблена была так, быццам вярнулася з лазні, а падчас маскі нават заснула. Настрой – проста эйфарычны. Мабыць у тым ліку і з-за таго, што зрабіў нешта прыемнае для сябе! А гэта варта ўвесці ў прывычку.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *