Работа сельских Советов депутатов в 2010 году

Саветы і жыццё

Дзейнасць сельскіх Саветаў дэпутатаў уключае ў сябе многія накірункі работы і закранае фактычна ўсе сферы жыццядзейнасці. У цэлым іх работа ў 2010 годзе ахарактарызавана як станоўчая. Спынімся на асноўных ключавых напрамках.

Добраўпарадкаванне

У 2010 годзе працоўнымі калектывамі раёна праведзена значная работа па добраўпарадкаванні тэрыторый сярэдніх школ, участковых бальніц, сельскіх клубаў і Дамоў культуры, магазінаў, адміністрацыйных пабудоў і вытворчых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый, помнікаў і абеліскаў воінам і партызанам.
Непасрэдна сельскімі Саветамі дэпутатаў арганізавана работа па добраўпарадкаванні 19 могільнікаў, праведзены рамонт і падсыпка дарог у 24 населеных пунктах, пабудаваны 2 грамадскія калодзежы, добраўпарадкавана крыніца ў вёсцы Залужэнне, пасаджана 110 дрэў ліставых парод і дэкаратыўнага кустоўя, устаноўлены жалезабетонныя агароджы на цэнтральных вуліцах у Дубраўцы, Кублічах, Глыбачцы. Праведзена работа па знішчэнні баршчэўніку – у населеных пунктах ён убраны на плошчы 5,6 гектара.
У ліпені-верасні ў гарпасёлку і на тэрыторыі аграгарадкоў па ініцыятыве раённага Савета дэпутатаў праведзены адзіныя санітарныя тыдні, у выніку якіх значна палепшыўся санітарны стан аб’ектаў сацыяльнай сферы і вытворчых тэрыторый.
З удзелам мясцовага насельніцтва прайшло 12 суботнікаў, асаблівую актыўнасць праявілі старэйшыны населеных пунктаў і дэпутаты сельскіх Саветаў.
Удзялялася ўвага і ўпарадкаванню тэрыторый, што прылягаюць да адміністрацыйных будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў. Трэба адзначыць работу Сарочынскага сельсавета, дзе выкананы самы вялікі аб’ём работы, тэрыторыя ля будынка выканкама прыкметна пераўтварылася і папрыгажэла.

Бюджэт

За 2010 год бюджэты пярвічнага ўзроўню выкананы за кошт уласных і замацаваных даходных крыніц у суме 915,1 мільёна рублёў або на 111,8 працэнта да гадавога плана. Удзельная вага ўласных і замацаваных даходаў пярвічнага ўзроўню склала 78,5 працэнта пры рэкамендуемым 71,1.
Адной з крыніц папаўнення сродкаў сельвыканкамаў з’яўляюцца даходы ад продажу зямельных участкаў на аўкцыёнах у прыватную ўласнасць грамадзян. У 2010 годзе праведзена 9 аўкцыёнаў, прададзена 17 зямельных участкаў, атрымана 170,6 мільёна рублёў. Найбольшыя сумы паступленняў па гэтым накірунку ў Вяркудскім – 71,2 мільёна рублёў, а таксама ў Сарочынскім, Вялікадолецкім і Ушацкім сельсаветах.
Даходы ад зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падатку за ўтрыманне сабак ва ўсіх сельсаветах выкананы больш чым на 100 працэнтаў.
Вялікая работа па арганізацыі збору добраахвотных сродкаў з грамадзян праведзена Ушацкім, Глыбачэнскім, Вялікадолецкім, Кубліцкім сельсаветамі.
Найбольшая ўдзельная вага ўласных даходаў па выніках фінансавага года ў Сарочынскім і Ушацкім сельсаветах – 85,3 і 85,1 працэнта адпаведна.
Атрыманыя сродкі размешчаны на дэпазітах у банках, што спрыяла перавыкананню гадавога плана па дадзенай крыніцы даходу на 2,6 мільёна рублёў або на 27,5%. Найбольшая сума паступленняў па дадзенай крыніцы даходаў прыходзіцца на Вяркудскі сельсавет.
Адной з крыніц расходаў сельскіх Саветаў дэпутатаў з’яўляецца матэрыяльнае стымуляванне старэйшын. У 2010 годзе на гэтыя мэты накіравана 19 мільёнаў 779 тысяч рублёў.
У раёне працягваецца работа па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2006 года №70 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”. За год знесена 8 пустуючых, 48 старых дамоў, на што зрасходавана 34,8 мільёна рублёў з выдзеленых вобласцю 35 мільёнаў рублёў на гэтыя мэты.
На працягу года праводзілася работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы адміністрацыйных будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў. Завершаны капітальны рамонт будынка Вялікадолецкага сельскага Савета, выдзелена памяшканне і зроблены рамонт для пераводу Глыбачэнскага сельвыканкама ў будынак былога дзіцячага сада, дзе таксама размесцяцца ўсе сацыяльныя службы.

Падсобная гаспадарка

Адным з прыярытэтных накірункаў раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў з’яўляецца садзейнічанне развіццю і падтрымка асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзян. Раённым Саветам дэпутатаў распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года №149-3 “Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян”. Мясцовым жыхарам сельгаспрадпрыемствы аказваюць дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, кармоў і выдзяленні пашаў для жывёлы, апрацоўцы прысядзібных участкаў, уборцы ўраджаю. І ўсё ж у апошні час ідзе змяншэнне колькасці грамадзян, якія трымаюць падсобную гаспадарку. Таму дзяржава аказвае падтрымку тым, хто ёй займаецца. У прыватнасці, грамадзянам, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, прадастаўляюцца льготныя пазыкі. Паводле ўказа Прэзідэнта РБ “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак” у 2010-2011 гадах прадугледжваецца выдзяленне пазык у “Белаграпрамбанку” тэрмінам да 7 гадоў у суме да 60 мільёнаў рублёў на адну гаспадарку пад 5 працэнтаў гадавых.
На снежаньскай сесіі раённага Савета дэпутатаў прынята Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на 2011-2015 гады, якая прадугледжвае ўсялякую дапамогу вяскоўцам у вядзенні гаспадаркі мясцовымі органамі ўлады, прадпрыемствамі і арганізацыямі.

* * *
На 2011 год перад раённым і сельскімі Саветамі дэпутатаў стаяць новыя задачы ва ўсіх сферах. А ў цэнтры ўвагі па-ранейшаму застаюцца інтарэсы нашага насельніцтва, паляпшэнне ўмоў іх жыцця.
Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *