Берёза поделится соком

Общество

Надыходзіць перыяд нарыхтоўкі бярозавага соку. Здабываць яго можна толькі ў насаджэннях, якія вызначаны для высечак галоўнага карыстання, а таксама на адведзеных для іншых высечак участках, з бяроз, прызначаных для высякання.

Аб гаючых уласцівасцях бярозавага соку ведаюць усе. Многія ўжываюць яго ў свежым выглядзе, іншыя нарыхтоўваюць у запас.
Пры нарыхтоўцы бярозавага соку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець адпаведны білет, выпісаны спецыялістам лясной гаспадаркі.
Паводле Ляснога кодэкса і Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” грамадзяне могуць здабываць сок бясплатна на ўчастках лесу, вызначаных для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, спецыялістамі лясной гаспадаркі, з захаваннем правілаў нарыхтоўкі. Для атрымання інфармацыі аб участках лесу, дзе можна весці нарыхтоўку соку, грамадзянін павінен звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Там жа ён атрымае тлумачэнні аб тэхналогіі і правілах здабычы ляснога напітку.
Ёсць тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка соку забараняецца. А гэта гарадскія, курортныя лясы і лесапаркавыя зоны, прыбярэжныя палосы рэк, азёр, водасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, палосы адводу чыгунак і аўтамабільных дарог, транспартных і камунікацыйных ліній, населеныя пункты, дэндралагічныя паркі, батанічныя сады, гісторыка-культурныя заказнікі і іншыя.
А.ІВАНОЎ,
дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
* * *
Пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку ў нашым раёне. Спецыялістамі лясной гаспадаркі вызначаны ўчасткі, прызначаныя для яго прамысловай здабычы, а таксама грамадзянамі для асабістых патрэб.
Ва Ушацкім, Плінскім, Кубліцкім, Касарскім лясніцтвах, якія традыцыйна займаюцца прамысловай нарыхтоўкай ляснога напітку, жыхары раёна могуць набыць неабходную колькасць яго за сімвалічную плату – 252 рублі за адзін літр.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *