Шефские организации наводят порядок в деревнях

Благоустройство

У рамках плана мерапрыемстваў па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў Ушацкага раёна на 2011 год, які быў прыняты ў сакавіку сумеснай пастановай прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, за кожным населеным пунктам раёна замацаваны шэфскія прадпрыемствы і арганізацыі як нашага раёна, так і горада Полацка. Многія кіраўнікі арганізацый ужо звязаліся са старшынямі сельскіх Саветаў і вызначыліся з аб’ёмамі і відамі работ на замацаваных тэрыторыях.
На мінулым тыдні шэфы плённа папрацавалі ў Жарскім і Сарочынскім сельсаветах. У Старым Сяле брыгада аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г.Полацка займалася добраўпарадкаваннем могілак. Маладыя хлопцы з энтузіязмам высякалі кустоўе. Плануецца, што за кошт спонсарскай дапамогі банка будзе зроблена і агароджа. Акрамя гэтага намечана добраўпарадкаванне парка ў вёсцы. Гэтая ж арганізацыя правяла ўжо добраўпарадкаванне на могілках у Мосары.
У Жарах шэфы з філіяла “Полацкія электрасеткі” РУП “Віцебскэнерга” добраўпарадкавалі тэрыторыю каля абеліска. Плануецца яшчэ навесці парадак на тэрыторыі парка, што прылягае да помніка загінуўшым воінам, а таксама каля вадаёма.
У бліжэйшы час да запланаваных работ прыступяць і астатнія шэфы з Полацка, а гэта 9 прадпрыемстваў і арганізацый.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: работнікі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Полацку на добраўпарадкаванні могілак у Старым Сяле.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *