Чтобы радоваться новому асфальту жителям улицы Витебской пришлось терпеть неудобства

Ваш вопрос - наш ответ

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар гарпасёлка і паскардзіўся на тое, што дарожныя работнікі, якія рамантуюць асфальтавае пакрыццё ў двары дамоў па вуліцы Віцебскай, узнялі падчас сваіх работ вялізныя хмары пылу, які тоўстым пластом асеў на балконы жыхароў, на бялізну, што там сохла.
– Але ж нам патрэбна было падмесці двор перад тым, як пачаць яго асфальтаваць, – патлумачыў майстар рамонтнікаў В.Л.Урбан. –Калі, напрыклад, вы маеце намер пафарбаваць дома падлогу, няўжо вы пачнеце гэта рабіць, не прыбраўшы з яе смецце? Да таго ж, на дзвярах пад’ездаў было загадзя павешана паведамленне аб тым, што ў пэўны час будуць весціся дарожныя работы – жыхары мелі магчымасць падрыхтавацца да гэтай “непрыемнасці”.
Каб унесці яснасць у сітуацыю, мы звярнуліся да галоўнага санітарнага ўрача раёна Я.У.Талалуева з пытаннем – ці існуюць пэўныя санітарныя нормы ступені запыленасці паветра пры правядзенні дарожных работ? Спецыяліст паведаў, што такія нормы існуюць толькі для рабочых зон прамысловых прадпрыемстваў, а таксама для некаторых спецыялізаваных памяшканняў (напрыклад, спартыўных залаў). Работы з вялікай колькасцю пылу пажадана весці ў вельмі ранні час, але ў канкрэтным выпадку гэта, бадай, было недарэчна, бо дарожнікі шумам перашкодзілі б людзям адпачываць.
Такім чынам, паважаныя жыхары, без часовых непрыемнасцей вам не абысціся. Але ж узнагародай за іх будзе прыгожы і ўтульны двор – а ён, дарэчы, на Віцебскай даўно ўжо прасіў да сябе ўвагі…
Н.БАГДАНОВІЧ. 



1 комментарий по теме “Чтобы радоваться новому асфальту жителям улицы Витебской пришлось терпеть неудобства

  1. Да, ЖКХ себе не изменяет) Ремон))) Одно название! Асфальт кривой, лужи везде стоят… У нас же все для людей! А можно полюбопытствовать: бордюры будут восстанавливать или и так сойдет? А про пыль, конечно, объяснение ЖКХ отличное, что они предупредили жителей)В объявлении была только просьба убрать автомобили с территории двора. Вообщем, главное постоянство…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *