Подведение итогов Года исторической памяти. В музее народной славы прошла встреча председателя районного Совета депутатов Н.Н.Маркович с молодёжным активом

Общество

Хоць і без званка, аднак з захаваннем акадэмічнага часу. Без школьных парт, аднак з характэрнай для заняткаў інфармацыйнасцю. Незвычайны ўрок патрыятычнага выхавання правяла ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка для маладзёжнага актыву Ушаччыны старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Маркавіч.

У завяршэнні Года гістарычнай памяці Наталля Мікалаеўна гаварыла са старшакласнікамі, прадстаўнікамі працуючай моладзі, членамі Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна чацвёртага склікання пра багатую гісторыю нашага краю, пра тое, што яна заўсёды была прасякнута духам талерантнасці да людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнання.

– У свеце з’яўляецца ўсё больш палітычных сіл, якія спрабуюць перапісаць гісторыю, абяліць фашызм у вачах моладзі, якая не застала вайны, – са шкадаваннем зазначыла выступоўца. – Таму так важна адэкватна ацэньваць падзеі, рабіць правільныя высновы. Усе вы, упэўнена, глыбока адукаваныя людзі, якім у бліжэйшай перспектыве будаваць лёс нашай краіны, таму павінны ведаць і паважаць яе гісторыю.

Удзельнікі сустрэчы паглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма пра партызанскі рух на Ушаччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Глыбока кранула многіх інфармацыя, як пасля гібелі камбрыга Аляксея Данукалава фашысты вышуквалі месца яго пахавання – каб вырыць труну з магілы і ўзарваць на вачах сагнаных землякоў; як вяскоўцы ўвесну разразалі бульбіны на пяць кавалкаў і садзілі не на ўласным, а калгасным агародзе – каб усім хапіла. Для тых юнакоў і дзяўчат, хто яшчэ не быў знаёмы з экспазіцыямі музея, яго работнікі правялі невялікую экскурсію. Выставачную ж залу, у якой зараз прадстаўлены работы беларускага мастака Аляксандра Салтаўца, наведалі ўсе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *