Устройте ребёнку настоящий праздник!

Наши дети

Добры настрой, вясёлая ўсмешка і маса станоўчых эмоцый. Што яшчэ патрэбна дзіцяці? А для бацькоў няма большага задавальнення, чым бачыць іх радаснымі і здаровымі. Яны, напрыклад, у дзень нараджэння могуць не проста парадаваць дзяцей падарункам, а стварыць сапраўднае свята. Раённы Дом культуры прапануе ўшачанам новую паслугу – забаўляльнае мерапрыемства “Дзень імянінніка”. Выдатная магчымасць правесці свята не ў цеснай кватэры, а з гасцямі ў РДК. Забаўляльная праграма, разлічаная на паўтары гадзіны, уключае ў сябе конкурсы, гульні, віктарыны, танцы, прагляд мультфільмаў. Казачныя героі і клоуны не дадуць засумаваць нікому. І ўсё гэта за адносна невялікую плату.
Хоць такую паслугу РДК ужо прапаноўвае даўно, толькі нядаўна з’яві ліся жадаючыя такім чынам арганізоўваць свята для сваіх дзяцей. Так, напрыклад, бацькі Дзіяны Спіронак зрабілі ёй падарунак на 9-годдзе і засталіся задаволены такім незвычайным правядзеннем свята. Сама ж імянінніца надоўга запомніць гэты дзень нараджэння.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *