Профилактика инфекций во время весеннего паводка

Здравоохранение

Падчас веснавой паводкі ў навакольнае асяроддзе, ваду могуць трапляць небяспечныя мікраарганізмы. Узнікае пагроза распаўсюджання вострых кішачных інфекцый, паразітарных інвазій.

Вірусны гепатыт А, дызентэрыя, брушны тыф, ротавірусная інфекцыя – невялікі пералік таго, што могуць прынесці талыя воды. Клінічны малюнак ва ўсіх выпадках падобны: часты вадкі стул, болі ў жываце, ірвота, павышаная тэмпература, агульнае недамаганне.

Як пазбегнуць такіх праблем? У перыяд падтапленняў выключце кантакт харчовых прадуктаў з павадкавымі водамі. Для прыгатавання ежы, мыцця посуду выкарыстоўвайце ваду з правераных крыніц – ні ў якім разе не калодзезную! Піце толькі кіпячоную ці бутыліраваную, не выкарыстоўвайце для гаспадарча-бытавых патрэб ваду з натуральных вадаёмаў. Строга захоўвайце правілы асабістай гігіены: мыйце рукі з мылам пасля работы на прысядзібным участку, наведвання туалета, кантакта з жывёлай. Прадукты, якія падвергліся падтапленню, выкарыстоўвайце ў ежу толькі пасля дастатковай тэрмічнай апрацоўкі. Ачыстку тэрыторыі праводзьце ў пальчатках, не перакусвайце і не курыце пры гэтым – каб інфекцыя з забруджаных рук не трапіла ў арганізм. Не займайцеся паласканнем бялізны, мыццём машын паблізу водаразборных калонак. Пры ўзнікненні ж сімптомаў вострых кішачных інфекцый тэрмінова звярніцеся за медыцынскай дапамогай.

Таццяна ДУБРОЎСКАЯ,
памочнік урача-эпідэміёлага Ушацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *