Озеру ничего не угрожает

Ваш вопрос - наш ответ

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Краснае Глыбачэнскага сельсавета М.С.Бальшакова. Яе непакоіла, што побач з возерам і жылымі пабудовамі прама на зямлі закладваецца сянаж. Марыя Сяргееўна выказала меркаванне, што гэта можа адмоўна адбіцца на мясцовай экалогіі, бо сянажная вільгаць будзе сцякаць у возера, а своеасаблівы пах – перашкаджаць жыхарам. Адначасова жанчына звярнулася ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з якой у вёску Краснае была накіравана камісія для праверкі сігналу. З вынікамі абследавання нас азнаёміў начальнік інспекцыі І.М.ПАДГОЛ:

– На месцы пляцоўкі, дзе закладваецца сянаж, раней была ферма. Зараз тут усё зарасло баршчэўнікам (гэта галаўны боль усяго рэгіёну), які перад закладкай крыху абкасілі. Лічым, што ў даным выпадку няма падстаў сцвярджаць, што прыродаахоўнае заканадаўства парушана: сельгасаб’ект не знаходзіцца непасрэдна ў прыбярэжнай паласе, паміж ім і возерам нават праходзіць дарога, а рэльеф мясцовасці не спрыяе сцёку ў вадаём. Што датычыцца сянажнага паху, то яго наўрад ці можна назваць такім ужо непрыемным.

 



1 комментарий по теме “Озеру ничего не угрожает

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *