Чемпионский характер

Наши дети

Скарбонка спартыўных дасягненняў Ушаччыны папоўнілася чарговым буйным поспехам. Выхаванка нашай ДЮСШ Крысціна Голубева стала лепшай дзюдаісткай рэспублікі сярод дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння ў вагавой катэгорыі да 63 кілаграмаў.

Спаборніцтвам рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў, якія праходзілі 22 чэрвеня ў Мінску, папярэднічаў абласны адборачны турнір у Віцебску, што адбыўся ў маі. На ім выдатна выступілі нашы дзяўчаты – у іх актыве трэцяе агульнакаманднае месца. У асабістым заліку вызначыліся Роза Первянёнак, Наташа Шаблоўская і Крысціна Голубева, якія занялі адпаведна першае і два другіх месцы. Па выніках спаборніцтваў была сфарміравана каманда Віцебскай вобласці, у склад якой увайшла наша будучая пераможца. На пачатковых этапах рэспубліканскага першынства Крысціна не мела значных праблем і ўпэўнена дайшла да фіналу. А вось апошняя схватка была вельмі напружанай: толькі ў дадатковы час наша ўдзельніца ўзяла верх над спартсменкай з Магілёва. Як адзначыла трэнер юнай чэмпіёнкі Вера Кіліна, гэта была перамога не толькі над саперніцамі, але і над сабой, над абставінамі: у студзені падчас спаборніцтваў Крысціна атрымала цяжкую траўму – пералом нагі – і месяц правяла ў гіпсе. Але, дзякуючы бязмежнай адданасці абранаму віду спорту, мэтанакіраванасці і падтрымцы бацькоў, мужная дзяўчынка вярнулася на татамі – вярнулася, каб перамагаць!

Н.БАГДАНОВІЧ.

На здымку:

Крысціна Голубева і Вера Кіліна.атрымала цяжкую траўму – пералом нагі – і месяц правяла ў гіпсе. Але, дзякуючы бязмежнай адданасці абранаму віду спорту, мэтанакіраванасці і падтрымцы бацькоў, мужная дзяўчынка вярнулася на татамі – вярнулася, каб перамагаць!

Н.БАГДАНОВІЧ.

На здымку:

Крысціна Голубева і Вера Кіліна.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *