За кадром жатвы. Новый проект «Патрыёта» расскажет о героях уборочной кампании

Сельское хозяйство

Рэпартажы з аграрных кампаній – сяўбы, корманарыхтоўкі, жніва – традыцыйна на газетных старонках. Інакш і быць не можа – бо няма нічога звыш адказнага і працаёмкага, чым штодзённая хлебаробская праца. Пішам пра навінкі культур і тэхналогіі, расказваем пра прыёмы і вынаходніцтвы, ды і саміх людзей, толькі больш – праз вытворчае. А колькі застаецца за кадрам! Таму ў нашым новым праекце мяркуем падаць будзённыя, жыццёвыя моманты. Але менавіта яны, мяркуем, дапамогуць нам, не занятым у сельскай гаспадарцы, другімі вачыма зірнуць на тых, хто стварае харчовую бяспеку.

“Вы на рукі яго паглядзіце. Няхай не саромеецца, пакажа”, – заклікалі камбайнеры, ківаючы на А.Арлоўскага (на здымку). “Ды за два тыдні зажылі ўжо”, – Алег Паўлавіч перавярнуў кісці, далоні якіх былі ў трэшчынах і зацягнуўшыхся ранах. Да крыві сцёр пальцы, калі “веславаў” на ўборцы азімага ячменю. Так, на ўсіх 200 гектарах, што ўбіралі з Аляксандрам Гусёнкам, самай запатрабаванай аказалася драўлянае прылада, падобная на вясло. Зрабілі яе ў гаспадарцы на хуткую руку, а вось абточваў камбайнер – сваімі, па паўгадзіны прапіхваючы з бункера даўгое ячменнае асцё. Нават на ўдасканаленым КЗС-1218 Аляксандра яна спатрэбілася, ну а Алег тады яшчэ без памочніка пасля загарання чырвонай лямпачкі перабіраўся з кабіны на верх камбайна і прапіхваў збожжа праз дэцыметровую адтуліну.

Прыходзіў дадому ў адзінаццатай гадзіне – і адразу на канапу. Хоць на работу ў 7 гадзін, прачынаецца ўсё роўна ў пяць – прывычка, выпрацаваная за вясну, калі рабочы дзень пачынаўся на гадзіну раней. Добра, што ніякай гаспадаркі не трымае, толькі кот з сабакам, ды агарод, палівала які выключна жонка. Сіл не ставала ўжо ні на што. Такі цяжкі старт жніва падштурхнуў не адмаўляцца ад памочніка, хоць і ведаў, што адзін атрымаў бы прыбаўку ў зарплаце.

Хоць у “Сафійскіх дарах” Алег Паўлавіч адносна нядоўга – чатыры гады, як прыходзіў летам выключна на жніво, працуючы ў прыватнай кампаніі “Лес”, гэта не пятая яго ўборачная. Памочнікам і камбайнерам пачынаў юнаком у саўгасе “Ушацкі”, яшчэ і “Нівы” застаў. Убіраў і травы, і зерневыя, аднак даўжэй за ўсё будзе прыгадваць сёлетні азімы ячмень, хоць і кажа, што не хоча і ўспамінаць. Адзінай маззю для збітых рук быў мазут. Не мела сэнсу нешта прыкладаць, калі і на наступны дзень бункеры выгружаць “уручную”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *