Лучи «Солнышка» с детских улыбок

Наши дети

Як арганізаваць для свайго улюбёнца адпачынак так, каб весела і цікава было дзіцяці, каб час быў праведзены з карысцю? – такім пытаннем штораз задаюцца бацькі напярэдадні летніх канікул. Ужо каторы год у першы летні месяц перад вучнямі пачатковых класаў Ушацкай сярэдняй школы гасцінна адчыняе дзверы летнік з дзённым прабываннем “Сонейка”, што пры ўстанове адукацыі. Агульная лічба яго выхаванцаў таксама на працягу года застаецца нязменнай — 100 навучэнцаў.
Сёлета работу “Сонейка” ўзначальвала вопытны педагог Вольга Пятроўна Несцярэнка. Жыццё лагера было спланавана цікава і разнастайна: кожны дзень з дзецьмі праводзіліся спартыўная гадзіна на свежым паветры, рухомыя гульні і прагулкі, вучні наведвалі ЦПР і РДК, музей народнай славы, хадзілі ў паходы. Дні ў лагеры праходзілі пад наступнымі дэвізамі: “Дзень знаёмства” і “Дзень гумару”, “Дзень памяці” (22 чэрвеня) і “Дзень лэдзі і джэнтльменаў” і інш. Падчас правядзення разнастайных віктарын і спаборніцтваў, аглядаў і выстаў вучні змагаліся за званне самага эрудзіраванага ці хуткага, артыстычнага ці элегантнага. У рамках месячніка па барацьбе з курэннем вучні намалявалі плакаты-заклікі на асфальце (на здымку). 
Кожны лагерны дзень заканчваўся лінейкай, на якой ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцам спаборніцтваў дня ўручаліся граматы і прызы.
Л.ДАВЫДАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “Ушацкая ДАСШ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *