«Подарок для верующих Минщины»: Ушачанин Александр Качинский создал макет церкви Святой Троицы, которая находится в Мяделе

Калейдоскоп

Мы ўжо расказвалі пра даволі незвычайны творчы напрамак, які абраў для сябе ўдзельнік народнага клуба “Адраджэнне” Аляксандр Качынскі. Нядаўна ж у калекцыі вырабаў майстра, які паўтарае ў мініяцюры розныя будынкі, з’явіўся макет царквы Святой Тройцы, што знаходзіцца ў горадзе Мядзелі.

Над драўлянай копіяй храма ён працаваў у вольны час каля двух месяцаў, паўтарыў усё да самых драбніц – у памяшканні можна нават запаліць святло. Вядома ж, нам стала цікава, чаму менавіта гэты архітэктурны аб’ект прыцягнуў яго ўвагу. “Пра храм мне расказала жыхарка Вялікіх Долец Марына Лаеўская, што не так даўно пераехала ў наш раён з Мядзельшчыны. Калі ж убачыў будынак, адразу ўявіў, як ён будзе выглядаць у мініяцюры – і ўзяўся за работу”, – расказвае майстар.

“Праваслаўная царква ў нашым горадзе была разбурана ў савецкія часы, а ўзвядзенне новай пачалося ў сярэдзіне 90-х – на будаўніцтве і добраўпарадкаванні шчыравалі многія прыхаджане, а мая бабуля была адной з актывістак, – тлумачыць Марына. – Вельмі шмат зрабіў для таго, каб у Мядзелі быў такі прыгожы храм, настаяцель Ігар Шалуха, які ўзначальвае прыход ужо амаль 20 год. Гэта выдатны святар і чалавек, гатовы кожнаму працягнуць руку дапамогі. Вось і я ў няпростыя моманты жыцця заўсёды знаходзіла тут падтрымку. Вельмі хацелася чымсьці аддзячыць храму – і цудоўны ўшацкі майстар у гэтым дапамог: яго прыгожую работу мы падарылі мядзельскай царкве. Думаецца, што такім чынам працягнулася своеасаблівая нітачка сувязі паміж нашымі рэгіёнамі”.

А ўвогуле гэта гісторыя пацвердзіла выснову, што адзінства, узаемадапамога ў самых розных сферах жыцця – адметная ўласцівасць беларусаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *