Рассказываем, нужны ли права для езды на мотоблоке, и что является электросамокатом с точки зрения ПДД

Профилактика и безопасность

Усё часцей у зводкі дзяржаўтаінспектараў трапляюць кіроўцы мотаблокаў, а таксама сродкаў персанальнай мабільнасці, у прыватнасці, электрасамакатаў.

Праўда, агучаныя прэтэнзіі разумеюць не ўсе – у Правілах дарожнага руху, сапраўды, нямала нюансаў. Пра асноўныя, што датычацца адзначанай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, мы папрасілі даступна расказаць супрацоўнікаў аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі.

За мотаблок – з правамі? 

Мотаблок – гэта механічны транспартны сродак, які не падлягае рэгістрацыі, а яго кіраванне не патрабуе ад чалавека спецыяльных правоў (катэгорыі). Ёсць вельмі важны аспект, заснаваны на нормах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічаюць з 1 сакавіка 2021 года. З указанай даты за п’яную язду вадзіцелі пазбаўляюцца не вадзіцельскага пасведчання, як было дагэтуль (на мотаблоку пры гэтым можна было ездзіць), а права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем любых транспартных сродкаў. Такім чынам, калі “засвяціліся” нецвярозымі за рулём пасля 1 сакавіка 2021-га, за руль мотаблока вам нельга: парушыце арт. 18.14 КаАП – як за язду без правоў (штраф ад 5 да 20 базавых велічынь). Калі ж адбылося гэта раней ці ўвогуле ніколі не мелі вадзіцельскага пасведчання, можаце смела садзіцца за руль мотаблока. Варта ўдакладніць, што калясіць на ім можна толькі па гравійках ды палявых дарогах – выезд на ўдасканаленае пакрыццё, якім лічыцца асфальт, забаронены.

 

Не верце назве!

Усё большую папулярнасць ва ўшачан набываюць сродкі персанальнай мабільнасці. Ганяюць на іх, як кажуць, і старыя, і маладыя – пры гэтым вельмі многія так ці інакш парушаюць ПДД.

Далёка не ўсе падобныя сродкі сапраўды з’яўляюцца электрасамакатамі (указанай у дакументах назве верыць не варта!) – па тэхнічных характарыстыках яны могуць адносіцца да тыпу мапед, а значыць, патрабаваць наяўнасці ў вадзіцеля як мінімум катэгорыі АМ, правоў трактарыста-машыніста або самаходнай машыны. Давайце разбірацца. Калі гаворка ідзе пра сродак, ехаць на якім трэба стоячы, – гэта дакладна электрасамакат. У выпадку ж, калі кіраванне адбываецца седзячы, ёсць нюансы. Калі максімальная хуткасць – звыш 25 км/гадз., а магутнасць акумулятарнай батарэі – звыш 25 КВт, такі сродак адносіцца ўжо да тыпу мапед. Калі ў дакументах хуткасць не ўказана, дастаткова і двух астатніх агучаных пунктаў: пасадка (пры гэтым не важна, два колы ці тры) і магутнасць батарэі.

Варта нагадаць, што асобы, якія кіруюць электрасамакатамі, адносяцца да катэгорыі пешаходаў. А значыць, перамяшчацца яны могуць толькі па тратуарах і абочынах (не па праезнай частцы!), а ў цёмны час сутак павінны пазначаць сябе і сродак святлоадбівальнымі элементамі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Рассказываем, нужны ли права для езды на мотоблоке, и что является электросамокатом с точки зрения ПДД

  1. Можно ли ездить на моноблоке лишеным прав по сельской месности

  2. Нет, управлять мотоблоком запрещено.

    Разъяснение:
    Обычно права на мотоблок не требуются – в Беларуси он не считается транспортным средством, для которого нужно специальное водительское удостоверение.

    Но если вас лишили права заниматься деятельностью, связанной с управлением тс, то запрещена любая деятельность, связанная с управлением транспортными средствами. В таком случае езда на мотоблоке может быть расценена как нарушение ст. 18.14 КоАП РБ (Управление ТС лицом, лишённым права управления).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *