Межрайонный спортивный праздник «За активное долголетие», посвящённый Дню пожилых людей, прошёл на спорткомплексе «Юность-Ушачи»

Cпорт

На комплексе “ЮнацтваУшачы” пастаянна гучаць маладыя галасы, што і нядзіўна для базавага аб’екта спартшколы. Але не менш актыўна выкарыстоўваюць яго магчымасці і нашы пажылыя землякі. Прынамсі, здаровы лад жыцця ў пашане не толькі ў пенсіянераў Ушаччыны – упэўніліся ў гэтым, завітаўшы на міжраённае спартыўнае свята “За актыўнае даўгалецце”, прымеркаванае да Дня “Фокусы” з мячамі пажылых людзей.

Ладзіць спартакіяду ва Ушачах стала ўжо добрай традыцыяй, і каманды, якія на ёй пабывалі, ахвотна вяртаюцца сюды зноў. У гэты раз апроч гаспадароў на пляцоўку выйшлі фізкультурнікі з пяці рэгіёнаў Прыдзвіння. У прывітальным слове да ўдзельнікаў старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч падкрэсліла, што гэта свята – частка нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце-2030”, а людзі пажылога ўзросту карыстаюцца асаблівай увагай і падтрымкай нашай дзяржавы.

Спадабаўся гасцям і відэаролік, які расказаў пра нашу малую радзіму. Дарэчы, паглядзець яго можна на афіцыйным сайце спарткомплексу ў раздзеле “Турызм ва Ушацкім раёне”.

Каб дастойна прайсці ўсе эстафеты і конкурсы, удзельнікам давялося дэманстраваць элементы футбола, хакея, боўлінга і нават мастацкай гімнастыкі, але арганізатары з ФСК пастараліся падрыхтаваць выпрабаванні так, каб яны былі захапляльнымі і не аднімалі шмат сіл. Стапрацэнтны вынік пападання ў карзіну паказала Святлана Дзядкова з Бешанковіч – такое і прафесійным баскетбалістам не заўсёды ўдаецца! “У сваёй кар’еры спецыялізавалася на швейнай вытворчасці, а з фізкультурай пасябравала пасля выхаду на пенсію. Асабліва люблю лыжы”, – расказала нам жанчына. А капітан глыбоцкай каманды Зоя Сіманковіч пасля выдатнага выступлення ў дартсе патлумачыла, што напрактыкавалася ў гэтым відзе, забаўляючы чатырох унукаў. Працавала ж яна ў гандлі – як, зрэшты, і самая жыццярадасная ўдзельніца спартакіяды Наталля Аляксандрава з Новалукомля. “На вашым цудоўным комплексе я ўпершыню і абавязкова прыеду яшчэ!” – паабяцала яна. А што датычыцца ўшачанак з клуба “Імпульс”, то яны вельмі стараліся: футбольныя пенальці, напрыклад, прабілі лепш за іншых, але да агульнага п’едэстала не дацягнулі. “На трэніроўках атрымлівалася ўсё, а вось у дзень спаборніцтваў перахваляваліся, – патлумачыла наш капітан Любоў Мядзведзева. – Затое, як дастойныя гаспадары пляцоўкі, далі гасцям магчымасць парадавацца медалям – але хай не расслабляюцца: мы яшчэ возьмем рэванш!”.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць.” раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама наладзілі свята для ўшачан, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Іх чакалі падарункі, салодкі стол і канцэрт ад вяркудскіх артыстаў

Першае месца ў гэты раз заваявалі бешанковіцкія фізкультурнікі, другое і трэцяе – чашніцкія і глыбоцкія. А ўшачанкі і іх сяброўкі з Докшыц удастоіліся прызоў за волю да перамогі ад ЦБП №237 г.п.Ушачы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”. Салодкія падарункі ад “Белай Русі” і памятныя бэйджы ўсім удзельнікам уручыла кіраўнік сацыяльнай службы С.П.Васілеўская. Галоўным жа вынікам свята стаў выдатны настрой і жаданне працягваць жыць актыўна і спартыўна.

Наталля БАГДАНОВІЧ



1 комментарий по теме “Межрайонный спортивный праздник «За активное долголетие», посвящённый Дню пожилых людей, прошёл на спорткомплексе «Юность-Ушачи»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *