17 сентября строительная организация “Ушачская ПМК-66” отмечает 65-летие со дня образования: интересные факты из истории предприятия

К профессиональному празднику Общество

17 кастрычніка наша будаўнічая арганізацыя адзначыла чарговы юбілей. Вось ужо 65 год свае, ушацкія будаўнікі ўзводзяць жыллё, вытворчыя і сацыяльныя аб’екты. Сёння мы прыгадаем некаторыя цікавыя факты з гісторыі прадпрыемства.

  • Ініцыятарам стварэння арганізацыі былі 42 калгасы Ушацкага раёна, якія і з’яўляліся пайшчыкамі. А будаваліся спачатку фермы і фінскія домікі на сяле, у вёсцы Новае Жыццё пад кантору пераабсталявалі панскі дом.

 

  • ПМК-66 неаднойчы мяняла назвы, але да гэтага часу ў народзе захавалася першае – МСО (межколхозная строительная организация). Аднак у 1958-м годзе, у эру развіцця касманаўтыкі, будаўнікоў называлі людзьмі з Планеты – такой вялікай падзеяй для драўляных Ушач было ўтварэнне арганізацыі.

 

  • Два бульдозеры, некалькі машын, адкрыты палігон, дзе лілі бетонныя кольцы, блокі, стойкі. Кантора, двухкватэрны дом ля яе і чатырох каля “Беларусбанка” – першая маёмасць будаўнікоў.

 

  • На сценгазеце абласной арганізацыі прыгадваліся пераможцы сацспаборніцтва: насупраць 1 месца малявалі самалёт, як самую дарагую тэхніку, другога – “Волгу”, трэцяга – чалавека з парасонам. Ушацкая ПМК-66 вельмі часта была з самалётам.

 

  • Першыя аб’екты ў гарпасёлку: драўляны мост праз раку і Дом культуры на месцы разбуранай царквы.

 

  • Каменне на падмуркі будаўнікі збіралі па палях у нерабочы час.

 

  • Сённяшнія Ушачы – справа рук нашай ПМК-66. А яшчэ пагранзастава ў Бігосаве, 101-кватэрны дом у Наваполацку, удзел у рэканструкцыі “Нафтана”, пускавы комплекс санаторыя “Жамчужына”, банк у Браславе, вузел сувязі ў Полацку, заправачная станцыя ў Глыбокім і шмат іншых аб’ектаў.

Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *