Консультация нотариуса: советуйтесь при оформлении сделки

Общество

Нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў ліст з такой просьбай: “Набыла па даверанасці дом, падкажыце мне алгарытм паступовых дзеянняў, каб цяпер аформіць яго на сябе”. Паколькі ў самім пытанні заставалася шмат незразумелага, пры высвятленні акалічнасцяў раскрылася вельмі заблытаная гісторыя. І бясспрэчна вартая таго, каб яе на ўзбраенне ўзялі астатнія нашы чытачы.

На справе аказалася, што грамадзянка іншай краіны, якая мела від на жыхарства і была зарэгістравана ва Ушацкім раёне, спяшалася прадаць дом. Цану выстаўляла невялікую, на што і клюнула пажылая жанчына. Заплаціўшы пэўную суму і атрымаўшы на рукі даверанасць, яе пераканалі, што дом цяпер яе, трэба толькі перааформіць паперы. А на справе ж зусім не так.

Як патлумачыла натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна Каваленка, даверанасць не дае права ўласнасці. Распараджацца домам тэрмінам, указаным у даверанасці, жанчына можа, у тым ліку і прадаць яго, аднак любой іншай асобе, толькі не сабе. Другі падвох крыецца ў асобе уладальніцы дома. Калі ўласнасць прадае нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а такім грамадзянка іншай краіны будзе з’яўляцца праз 183 дні і больш пасля ад’езду з Беларусі, то давядзецца аплаціць падатак ад здзелкі. Неабходна таксама, каб быў аплачаны падатак на зямлю, каб уласніца выпісалася з дома, інакш туды не прапішацца ніхто з новых уладальнікаў. Ну і нарэшце спатрэбіцца афармленне ўсіх папер. Добра, калі участак і дом былі аформлены.

Самая ж вялікая небяспека крыецца ў тым, што калі пойдзе з жыцця атрымальнік даверанасці ці той, хто яе выдаў і не паспеюць прадаць дом, то і нашчадкі не змогуць аформіць на яго свае правы. Па законе нерухомасць як была, так і застаецца чужой маёмасцю. А пацвярджэння таму, што перадаваліся грошы, няма. Зусім іншая справа, калі б быў аформлены дагавор куплі-продажу.

Асноўная ж парада з гэтай гісторыі, якую хочацца даць усім – атрымліваць кансультацыю трэба да таго як прымаеце рашэнне, а не пасля. Бо каб збыць непатрэбную ўласнасць, вам могуць паднесці усё зусім не так, што і пацвярджае гэта гісторыя.

Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *