Что делать, если утеряно завещание. Отвечает нотариус нотариальной конторы Ушачского района

Общество

Памятаю, што пры жыцці мама складала завяшчанне, але пасля яе смерці дакумента не знаходжу. Як я магу атрымаць інфармацыю аб тым, каму і што яна завяшчала?

Звесткі аб завяшчанні пры жыцці выдаюцца завяшчальніку, а пасля яго смерці – асобам і органам, указаным у пунктах 2 і 3 артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці” – а менавіта тым, на імя каго складзена завяшчанне, а таксама блізкім родным: мужу (жонцы), бацькам, усынавіцелям, дзецям, у тым ліку ўсыноўленым (удачароным), родным братам і сёстрам, дзеду, бабцы, унукам завяшчальніка. Звесткі, якія складаюць натарыяльную тайну, а таксама ўтрымліваюць такія дакументы, выдаюцца толькі грамадзянам і юрыдычным асобам, ад імя, на імя, па даручэнні або ў дачыненні якіх здзейснена натарыяльнае дзеянне, а таксама правапераемнікам гэтых юрыдычных асоб.

Таму звесткі аб завяшчанні вы можаце атрымаць асабіста або ваш прадстаўнік па даверанасці, у якой будзе ўказана паўнамоцтва на атрыманне звестак, якія ахоўваюцца законам і ўтрымліваюць натарыяльную тайну. Падаецца заява пісьмова або ў выглядзе электроннага дакумента.

А для афармлення спадчыны, калі арыгінал завяшчання страчаны, неабходна будзе атрымаць яго дублікат. Працэдуры гэта платныя, першая каштуе 18,5 рубля, а дублікат – адну базавую велічыню. На скідку ў памеры 50 працэнтаў могуць разлічваць пенсіянеры або інваліды першай і другой груп.

Жанна КАВАЛЕНКА, натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна.

 

Бясплатныя кансультацыі правядуць 1 снежня натарыусы па ўсіх пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Поўны спіс натарыяльных кантор можна адшукаць на сайце Беларускай натыяльнай палаты. Ва Ушацкую можна патэлефанаваць па нумары 5-19-07.

 

У снежні (пры паступленні заявак) натарыус будзе ажыццяўляць прыём у аграгарадках па наступным графіку: 6 – Вялікія Дольцы, 13 – Вяркуды, 15 – Ільюшына, 21 – Глыбачка, 26 – Кублічы, 28 – Арэхаўна. Час прыёму – з 9 да 12 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *